латарэ́я

(іт. lotteria)

розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

dabble

[ˈdæbəl]

v.

1) мача́ць, занура́ць у́кі, но́гі ў ваду́ ці ва́дкасьць), абпы́рскваць, абліва́ць

2) плю́хацца, бо́рсацца (у вадзе́)

3) займа́ццапа-ама́тарску

to dabble at painting — малява́ць па-ама́тарску

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

black and white

n.

1) пісьмо́ n.; друк -у m.

in black and white — у пісьмо́вай фо́рме, чо́рным па бе́ламу

2) малю́нак, скеч у чо́рных і бе́лых ко́лерах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бібліягра́фія

(ад гр. biblion = кніга + -графія)

1) навука аб складанні даведнікаў па літаратуры і апісанні кніг;

2) спіс літаратуры па якім-н. прадмеце, пытанні;

3) аддзел у перыядычных выданнях, прысвечаны кароткаму агляду кніг, што выйшлі з друку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сімульта́нны

(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час);

с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

універсітэ́т

(ням. Universität, ад лац universitas, -atis = сукупнасць)

1) вышэйшая навучальная ўстанова з рознымі факультэтамі, дзе рыхтуюцца спецыялісты па многіх галінах ведаў і вядзецца навукова-даследчая работа;

2) навучальная ўстанова па павышэнню грамадска-палітычных і агульнаадукацыйных ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Брыні́ты ’свярбець (аб ране)’ (палес., Клім.). Таго ж паходжання, што і брыня́ць ’набухаць’ (гл.). Па сваёй форме брыні́ты дакладна адлюстроўвае *brьněti, а па значэнню вельмі блізкае да брыня́ць. Гэта даказвае, што і брыня́ць таксама можа паходзіць ад *brьněti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачом ’адкуль, чаму’ (Нас.), ’колькі’ (бар., Сл. ПЗБ). Відаць, уплыў рус. мовы, параўн. рус. почём ’тс’. Узыходзіць да па (< прасл. po‑) і чьто (< прасл. čьto, М. скл. čemь) > што (гл.). Параўн. серб.-харв. по́чем ’колькі, па якой цане’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. гладзь; незак., каго-што.

1. Лёгка, ласкава праводзіць па кім‑, чым‑н. рукой; песціць, лашчыць. Стэфка песціла дзяцей, гладзіла па галоўках. Бядуля. // Прыгладжваць што‑н. далонню або пальцамі. Гладзіць бараду. Гладзіць вусы. // перан. Лёгка дакранацца да чаго‑н. (пра вецер, сонца і інш.). Фары вогненным бляскам Гладзяць спіну кургану. Нядзведскі.

2. Рабіць гладкім, роўным. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе. Колас. // Разгладжваць, прасаваць (бялізну, плацце і пад.). Гладзіць касцюм.

•••

Гладзіць па галоўцы (па шэрсці) каго — хваліць каго‑н.; патураць каму‑н.

Гладзіць супраць шэрсці каго — гаварыць ці рабіць каму‑н. непрыемнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немалы́, ‑ая, ‑ое.

1. Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці. Немалыя грошы. □ Немалую дарогу прайшлі мы Па чужой і па роднай зямлі. Колас. — Колькі сёння атрымана патронаў? — запытаўся камандуючы. І хоць начальнік тыла назваў немалую лічбу, камандуючы быў незадаволены. Мележ. // Даволі працяглы (пра тэрмін, час і пад.). Чатыры гады — немалы час. Чарнышэвіч.

2. Значны па сіле, інтэнсіўнасці, глыбіні праяўлення. Немалая радасць. □ Рух узняўся за лесам І лязгат, і гром немалы. Куляшоў.

3. Які мае даволі вялікае значэнне, аўтарытэт у грамадстве; значны, важны. Сярэдні чыноўнік губернскіх канцылярый або немалы чын на чыгунцы заўсёды будаваў сабе пад старасць такі дом. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)