пахва́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае пахвалу, адабрэнне. Пахвальная грамата. □ Пахвальныя словы пачулі мы і пра заатэхніка Антона Каляду. Бялевіч.
2. Які заслугоўвае пахвалы, адабрэння. Пахвальны ўчынак. Пахвальнае імкненне. Пахвальная рыса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчаслі́віць, ‑віць; безас. зак., каму і без дап.
Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго‑н. — Табе, сынок, пашчаслівіла, — сказаў мне бацька, — будзеш у сапраўднага настаўніка вучыцца, а не ў самавучак. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.
1. Стаць вельмі сухім.
2. Высушыцца — пра ўсё, многае.
3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прына́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл).
2. Разм. Прызвычаіцца быць, бываць дзе‑н.; панадзіцца, унадзіцца. Так я прынадзіўся наведвацца .. [у піўнушку], аж зараз сорамна ўспомніць. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // Прыплюшчыць вочы. — Што знарок? — прыплюшчылася Лёдзя і прыўзнялася на руках. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагата́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і рогат.
2. Абл. Іржанне (пра коней). Крыкі гандляроў, смех гуляючых, рагатанне коней, рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басавую ноту. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздне́ць, ‑ее; безас. зак.
Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рысі, належыць ёй. Рысіныя сляды. Рысіная шкура. // Зроблены са шкуры, футра рысі. Рысіная шапка. // перан. Такі, як у рысі; востры, злы, пранізлівы (пра вочы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыто́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства. Выкладанне рыторыкі. // перан. Залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць, эфектнасць. Шмат у паэме [А. Александровіча «Цені на сонцы»] голай рыторыкі, якая гучыць не зусім пераканаўча. Хведаровіч.
[Грэч. rhētorikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сарваць 1.
2. у знач. прым. Ахрыплы, сіпаты ад празмернага напружання (пра голас). Сарваным, асіплым голасам.. [дзяўчынка] крычала ўжо ледзь чутна: — Мама, мамачка! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)