зміна́ць гл. змяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зміргну́ць гл. змаргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зміры́цца, зміру́ся, змі́рышся, змі́рыцца; зак., з кім-чым.

Прымірыцца з кім-, чым-н., пакарыцца каму-, чаму-н.

З. з якой-н. думкай.

Ён змірыўся са сваім становішчам.

|| незак. зміра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зміры́ць, зміру́, змі́рыш, змі́рыць; зак., каго-што (разм.).

Памірыць, прымірыць.

З. суседзяў.

|| незак. зміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́ва, -ы, мн. -ы, змоў, ж.

Тайнае пагадненне або ўгавор, дамоўленасць.

Злачынная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́віцца, змо́ўлюся, змо́вішся, змо́віцца; зак.

Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

Змовіліся дзейнічаць разам.

|| незак. змаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́га, -і, ДМ змо́зе, ж.

1. Сіла, здольнасць рабіць што-н. (ужыв. толькі ў некаторых выразах).

Наколькі хопіць змогі.

Не мець змогі падняцца з ложка.

2. Стан моцнай стомленасці, поўнага бяссілля.

Па́даць ад змогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́клы, -ая, -ае.

Мокры, намоклы.

Змоклае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́кнуць, -ну, -неш, -не; змок, -кла; -ні; зак.

Зрабіцца мокрым, намокнуць.

З. на дажджы.

|| незак. змака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змо́ладу, прысл.

З маладых гадоў.

Уцягнуцца ў работу з.