ПАСАКА́ЛЛЯ (італьян. passacaglia, ісп. pasacalle ад ісп. pasar праходзіць + calle вуліца),

1) песня, з 16 ст. танец ісп. паходжання ў суправаджэнні гітары. Узнікла як музыка для выканання на вуліцы (адсюль назва), а таксама як інстр. ўстаўкі ў песнях і танцах. У 17 ст. ў Францыі — урачысты сольны танец 3-дольнага памеру (у оперу і балет П. ўвёў Ж.​Б.​Люлі), у Італіі спачатку як рытурнела ў сцэн. музыцы — невял. 2—3-тактавыя пабудовы ў вытрыманай акордавай фактуры з раўнамернай рытмікай.

2) Інстр. муз. п’еса.

Характэрныя рысы набыла ў Італіі ў 17 ст.: стрымана-засяроджаны, узнёслы характар музыкі, плаўны рух, умерана-павольны тэмп, 3-дольны памер са зменай гармоніі пры змене такта, прынцып варыяцый на баса астыната, што стварае драм., трагедыйны характар музыкі. Як самаст. інстр. п’еса створана Дж.​Фрэскабальдзі (1637), які ўвёў яе ў сюіту. Сустракалася ў опернай музыцы (К.​Мантэвердзі, Люлі), у інстр. найчасцей уваходзіла ў сюіту (Ф.​Куперэн) або існавала як сольная п’еса. У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. — буйная, развітая форма пераважна ў арганнай музыцы ням. кампазітараў (Г.​Ф.​Гендэль, І.​С.​Бах). У 19 ст. амаль знікла. У 20 ст. ў сувязі з тэндэнцыямі неакласіцызму, павышэннем ролі поліфаніі і прынцыпу basso ostinato П. найчасцей уваходзіць у буйныя муз. формы. У рас. музыцы найб. паслядоўна і глыбока П. распрацавана ў творчасці Дз.​І.​Пастаковіча, які пашырыў рамкі жанру, выкарыстоўваў П. ў пераломных, кульмінацыйных момантах цыклічных форм як выразны маст. сродак.

У бел. музыцы жанр П. прадстаўлены ў творчасці Г.​Вагнера, Г.​Гарэлавай, Л.​Гуціна, У.​Дамарацкага, А.​Залётнева, Э.​Зарыцкага, Дз.​Смольскага, Р.​Суруса і інш.

Літ.:

Бобровский В. Претворение жанра пассакальи в сонатно-симфонических циклах Д.​Шостаковича // Музыка и современность. М., 1962. [Вып. 1];

Цуккерман В.А. Анализ музыкальных произведений: Вариационная форма. 2 изд. М., 1987.

А.​У.​Валадковіч.

т. 12, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

басто́н

(англ. Boston = назва горада ў ЗША)

1) высакаякасная тонкая баваўняная тканіна для касцюмаў;

2) танец павольнага тэмпу;

3) карцёжная гульня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мюзе́т

(фр. musette)

1) старадаўні французскі народны музычны інструмент тыпу валынкі;

2) вясёлы народны танец, што выконваецца пад акампанемент гэтага інструмента.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пад’аксьён

(фр. pas d’action, ад pas = крок + action = дзеянне)

танец, у якім раскрываецца драматычны змест балетнай сцэны ці ўсяго балетнага спектакля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па-дэ-дэ́

(фр. pas de deux = літар. танец удваіх)

від парнага танца ў класічным балеце, а таксама музыка для яго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

слаўфо́кс

(англ. slowfox = марудны факстрот)

парны танец свабоднай кампазіцыі з доўгімі лёгкімі слізгаючымі крокамі і нахіламі корпуса, адна з форм факстрота.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тарантэ́ла

(іт. tarantella, ад Taranto = назва горада)

італьянскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хабанэ́ра

(ісп. habanera, ад Habana = Гавана)

кубінскі народны танец з павольнымі дакладнымі рухамі імправізацыйнага характару, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

варыя́цыя

(лац. variatio = змяненне)

1) відазмяненне другарадных элементаў чаго-н. пры захаванні асноўнага;

2) музычны твор, танец, заснаваныя на відазмяненні ў распрацоўцы галоўнай тэмы ў мелодыі, рытме і г. д.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рок-н-ро́л

(англ. rock’n’roll, ад rock and roll = літар. трасіся і пагойдвайся)

парны танец амерыканскага паходжання, для якога характэрны харэаграфічныя падтрымкі, разнастайныя імправізацыі, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)