НІ́ГЕР (сапр. Джанаеў Іван Васілевіч; 2.11.1896, с. Сіндзісар, Паўн. Асеція — 3.5.1947),
асецінскі паэт, літаратуразнавец; класік асецінскай л-ры. Скончыў Паўн.-Асец. пед. ін-т (1930). Літ. дзейнасць пачаў у 1913. Матывы абяздоленага жыцця горцаў-беднякоў, іх спадзяванні — асн. змест яго дарэв. паэзіі. Пафасам рэв. барацьбы, сац. перамен прасякнуты паэмы «Мулдар» (1930), «Гыцы» (1934), «На беразе Церака» (1939). Паводле матываў нар. песень і паданняў напісаны паэмы «Сын Уахатага — удалы Гуйман», «Танец Бадэляты» (абедзве 1935) і інш. Тэме подзвігу асецінскага народа ў Вял. Айч. вайну прысвечана паэма «Чырвонаармеец будзе спавядаць» (1945). Разам з Т.Епхіевым напісаў драму «Коста» (1939). Лірыка Н. адметная навізной вобразаў, форм і жанраў. Даследчык асецінскага фальклору, нарцкага эпасу, творчасці асецінскіх пісьменнікаў.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. Орджоникидзе, 1978;
Думы Осетии: Стихи и поэмы. М., 1981.
А.С.Пухаеў.
т. 11, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)