марская прамысловая рыба атрада кефалепадобных са сплюснутым з бакоў целам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маенка́ўзія
(н.-лац. maenkhausia)
рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў Венесуэле; вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
муксу́н
(тат. muksun)
прэснаводная рыбасям. ласасёвых, якая водзіцца ў сібірскіх рэках і азёрах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ні́гранс
(н.-лац. nigrans)
рыба атрада кефалепадобных, якая пашырана ў Аўстраліі; вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ры́вулус
(н.-лац. rivulus)
рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ха́рыус
(фін. haijus, ад нарв. harr)
рыба атрада ласосепадобных, якая пашырана ў рэках Еўропы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУЧ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным бучы мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. З аднагорлавых бучаў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы (у час лоўлі яе закрывалі коркам, травой, сенам), у двухгорлавым рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для ракаў. У вадаёме бучы устанаўлівалі пры дапамозе калкоў. Бучы былі пашыраны па ўсёй Беларусі.
І.М.Браім.
Буч аднагорлавы. Пінскі краязнаўчы музей.Буч двухгорлавы. Вёска Пескі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫРАЗУ́Б (Rutilus frisii),
рыбасям. карпавых падатр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага мораў, у Каспійскім м. (пераважна паўд.ч.) жыве падвід выразуба — кутум (Rutilus frisii kutum). Паўпрахадны від. На Беларусі трапляўся ў Дняпры і буйных яго прытоках да 1940-х г.
Даўж. цела да 75 см, маса да 8 кг. Будовай цела падобны на плотку, адрозніваецца большымі памерамі, хваставым плаўніком, дробнай луской. Спіна цёмная з зеленаватым адценнем, бакі светла-серабрыстыя, бруха белае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія шараватыя. Пасля нерасту ў рэках вяртаецца ў мора, маляўкі жывуць у рацэ да восені. Моладзь корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя — пераважна малюскамі. Прамысл. від.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЦЯРА́ (Blicca bjoerkna),
рыбасям. карпавых. Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы ў бас. Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага, Азоўскага і Каспійскага м.; на Беларусі — у большасці вадаёмаў звычайны від. Жыве ў вадаёмах з павольным цячэннем або стаячай вадой з глеяватым, гліністым дном. Нар. назвы ласкірка, пласкірка, губар, кромп, сухарэбрыца, сівуха, летка і інш.
Даўж. да 35 см, маса да 1, 3 кг, звычайна 100—200 г. Вонкавым выглядам нагадвае ляшча, адрозніваецца жаўтаватымі або чырванаватымі парнымі плаўнікамі, большай луской, двухраднымі глотачнымі зубамі. Цела высокае, пляскатае, серабрыстае, няпарныя плаўнікі шэрыя. Ікрынкі адкладвае на водныя расліны. Корміцца ракападобнымі, насякомымі, малюскамі, радзей водарасцямі. Абʼект лову.