вызначэнне спосабаў і магчымасцей узаемадзеянняў клетак паміж сабой і з вонкавым асяроддзем. Існуюць 2 асн. К.п.т.: мембранная і фазавая. Мембранная тлумачыць пранікненне рэчываў праз клетачную мембрану на аснове эл.-хім. градыента рэчываў, якія ўтвараюць або не ўтвараюць злучэнні з пэўнымі рэчывамі (пераносчыкамі) самой мембраны. Недахоп гэтай тэорыі ў тым, што яна грунтуецца толькі на фіз.-хім. тлумачэнні працэсаў. Фазавая (сарбцыённая) тэорыя разглядае пранікальнасць клетачных мембран на аснове растваральнасці рэчываў у цытаплазме (іншай, чым у вадзе); такая ўласцівасць вызначаецца каацэрватнай сістэмай цытаплазмы. Важнай акалічнасцю з’яўляецца і магчымасць цытаплазмы хімічна звязваць і адсарбіраваць розныя рэчывы. Гэта тэорыя ўлічвае ўласцівасці ўсяго змесціва клеткі, але ігнаруе ўласцівасці мембраны. Вырашэнне праблемы верагодна ў збліжэнні абедзвюх тэорый. Клетачная пранікальнасць вызначае з’явы пінацытозу і фагацытозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ (Сяргей Васілевіч) (н. 19.1.1931, в. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяфізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1959 у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 заг. лабараторыі ў Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатрансп. ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіял.працэсаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (разам з І.Дз.Валатоўскім);
Структурная лабильность биологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987;
Биохимия и микробиология. М., 1992 (разам з М.С.Ручаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЫШ (Мікалай Іванавіч) (23.4.1941, в. Крупа Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1992 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах гісторыі, філасофіі і сацыялогіі адукацыі і яе ўзаемасувязі з культурай, навукай, эканомікай і духоўным развіццём грамадства; метадалогіі адукацыйных сістэм і працэсаў.
Тв.:
Труд и профессиональная подготовка молодежи. Мн., 1987;
Образование на рубеже веков. Мн., 1994;
Развитие профессионального образования в ФРГ: Уроки для Беларуси. Мн., 1997 (разам з У.І.Андрэевым);
На шляху да «адукацыйнага грамадства». Мн., 1997;
Уводзіны ў філасофію адукацыі. Мн., 1998 (разам з Т.М.Буйко, У.Р.Бондаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980),
расійскі матэматык і механік, стваральнік навук. школы прамысл. выкарыстання выбуху. Акад.АНСССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 y АНСССР (у 1957—75 віцэ-прэзідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб.аддз.АНСССР. Навук. працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механікі суцэльнага асяроддзя (гідрадынамічная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных працэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́ЛЬ (франц. modèle узор ад лац. modulus мера, узор, норма),
1) узор (эталон) якога-н. вырабу для серыйнай ці масавай вытв-сці.
2) Тып, марка, узор канструкцыі.
3) Прадмет маст. адлюстравання (натура); чалавек, які пазіруе мастаку (натуршчык).
4) Узнаўленне, імітацыя якога-н. прадмета, часцей у зменшаным выглядзе (напр., М. самалёта). Гл. таксама Макет.
5) Узор прадмета (звычайна з матэрыялу, што лёгка апрацоўваецца), з якога робіцца форма для ўзнаўлення ў інш. матэрыяле. Напр., ліцейная мадэль, з дапамогай якой робіцца рабочая поласць у ліцейнай форме.
6) Схема, апісанне якой-н. з’явы ці працэсаў у прыродзе і грамадстве.
7) Канструкцыя, якая перадае, імітуе (звычайна ў зменшаным маштабе) будову і дзеянне якога-н. інш. («сапраўднага») аб’екта ў навук., вытв. (гл.Мадэліраванне) ці спарт. мэтах (гл.Мадэлізм спартыўны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Сяргей Васілевіч) (2.10.1916, в. Стайкі Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 12.1.1996),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1971). Скончыў БДУ (1940). У 1946—81 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (у 1952—58 нам. дырэктара, з 1958 заг. лабараторыі). З 1989 у ін-це радыяцыйных фіз.-хім. праблем АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні элементарных працэсаў каталізу, па радыяцыйным каталізе, радыёлізе неарган. і арган. дыэлектрыкаў. Стварыў мед. прэпарат «Рондэкс» — заменнік плазмы крыві.
Тв.:
Реакции превращения этилена на алюмосиликатном катализаторе // Кинетика и катализ. 1963. Т. 4, вып. 5;
Исследование радиолиза высокополимеров глюкозы (у сааўт.) // Радиобиология. 1967. Т. 7, вып. 4. Радиолиз водяного пара в присутствии твердых тел (у сааўт.) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ (Сцяфан Барысавіч) (н. 10.3.1926, в. Караблёва Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1955). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, у 1967—92 дырэктар Цэнтр.НДІ тэхнікі кіравання. Навук. працы па тэорыі стварэння аўтам. сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытв-сцю ў машына- і прыборабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973;
Методологические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (разам з Б.А.Собалевым, Я.А.Жаўняровічам);
Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (разам з С.М.Мірзоевым);
АСУ на промышленном предприятии: Методы создания: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́МАНТ (ад лац. momentum рухаючая сіла, штуршок) у філасофіі, вельмі кароткі прамежак часу, міг, імгненне, калі наступае, здзяйсняецца што-н.; істотныя абставіны, састаўная частка, асобны бок якой-н. з’явы (напр., станоўчы М.). Г.Гегель увёў паняцце для абазначэння састаўной часткі вял. цэлага, якая вылучана паводле якаснага ці дынамічнага, але не прасторавага ці мех. прынцыпу (напр., М. светапогляду ў сац. рэвалюцыі). У псіхалогіі М. наз. розныя пачуцці валявога дзеяння. Да іх адносяцца М. вобраза, формы, структуры (гештальта) пры аналізе цэласнай структуры псіхічных працэсаў, якая вызначаецца ўзаемадзеяннем і ўзаемазалежнасцю асобных частак (распазнаванне мелодыі ў розных танальнасцях яе выканання і інш.), а не іх сумай. Гл. таксама Момант у тэорыі імавернасцей, Момант імпульсу, Момант інерцыі, Момант сілы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАВІТАЛІ́ЗМ,
ідэалістычнае вучэнне ў біялогіі. Узнік у 2-й пал. 19 ст. (ням. біёлаг Г.Дрыш і інш.) як рэакцыя віталістаў (гл.Віталізм) на спрошчанае механістычнае тлумачэнне жыцця і немагчымасць звядзення жыццёвых праяўленняў да сукупнасці мех., фізіял. і хім.працэсаў. Дрыш лічыў, што жыццёвай сутнасцю з’яўляецца т.зв. энтэлехія (нешта, што нясе ў сабе мэту), якая дзейнічае па-за часам і прасторай і непазнавальная. Напр., развіццё зародка, што мае ў сабе мноства незалежных ч., кіруецца звышматэрыяльным фактарам, які абумоўлівае мэтанакіраванае развіццё арганізма. Праяўляецца Н. у выглядзе антыдарвінаўскіх канцэпцый эвалюцыі (напр., псіхаламаркізм, «творчая эвалюцыя» А.Бергсона і інш.).
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Пути и закономерности эволюционного процесса: Избр. тр.М., 1983;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГЛЫНА́ННЕ ГУ́КУ,
з’ява неабарачальнага пераходу энергіі гукавой хвалі ў інш. віды энергіі, напр., у цеплату. Залежыць ад прыроды, вязкасці, цеплаправоднасці і шчыльнасці асяроддзя, а таксама ад частаты гукавых ваганняў. Выкарыстоўваецца для даследаванняў унутр. структуры рэчываў, а таксама ў арх. акустыцы.
Калі праходжанне гуку парушае раўнаважны стан асяроддзя, П.г. павялічваецца з-за рэлаксацыйных працэсаў (гл.Рэлаксацыя акустычная) і суправаджаецца дысперсіяй гуку (гл.Дысперсія хваль). П.г. ў газах залежыць ад ціску ў газе; цеплаправоднасць і зрухавая вязкасць даюць прыкладна аднолькавы ўклад. У вадкасцях у асн. вызначаецца вязкасцю, у цвёрдых целах — унутр. трэннем і цеплаправоднасцю, а на высокіх частотах і пры нізкіх т-рах — рознымі працэсамі ўзаемадзеяння гуку з унутр. ўзбурэннямі ў цвёрдых целах (напр, фанонамі, электронамі праводнасці, спінавымі хвалямі).