халі́н
(ад гр. chole = жоўць)
біяарганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад лецыцінаў, што належаць да фасфатыдаў; змяшчаецца ў раслінах і жывёлах, у арганізме неабходна для нармальнага абмену тлушчаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кангламера́т
(лац. conglomeratus = сабраны)
1) бессістэмнае, механічнае злучэнне чаго-н. разнароднага (напр. к. поглядаў);
2) форма манапалістычнага аб’яднання фірм, кампаній і прадпрыемстваў розных галін з адзіным фінансавым і арганізацыйным кантролем;
3) геал. асадачная горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэкст
(лац. textum = сувязь, злучэнне)
1) тое, што напісана або надрукавана (напр. т. пратакола, т. рамана);
2) асноўная частка напісанага або надрукаванага без падрадковых заўваг, спасылак, каментарыяў (напр. зноска пад тэкстам);
3) словы, на якія напісана музыка (напр. т. песні).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гліцэры́на
(польск. gliceryna < ням. Glyzerin , ад гр. glykeros = салодкі)
арганічнае злучэнне, трохатамны спірт аліфатычнага рада, бясколерная масляністая вадкасць, якая атрымліваецца з тлушчаў і выкарыстоўваецца для тэхнічных, медыцынскіх, касметычных мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анастамо́з
(гр. anastomosis = адтуліна, выхад)
1) анат. злучэнне паміж валакністымі ўтварэннямі (нервамі, мышцамі) і крывяноснымі або лімфатычнымі сасудамі;
2) з’яднанне трубчастых структур, напр. жылак у лістах, гіфаў у грыбоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брыга́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Вайсковае злучэнне, якое складаецца з некалькіх палкоў, батальёнаў або батарэй, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных ваенных суднаў. Танкавая брыгада. Брыгада тарпедных катэраў. Партызанская брыгада.
2. Група работнікаў, якая выконвае пэўнае вытворчае (або спецыяльнае) заданне на заводзе, у калгасе, ва ўстанове і пад. Паляводчая брыгада. Трактарная брыгада. Будаўнічая брыгада. Брыгада камуністычнай працы. Рэйдавая брыгада. // Разм. Месца, дзе размяшчаецца і працуе гэты калектыў. Праўленне і канцылярыя, і наогул увесь калгасны цэнтр быў у першай брыгадзе. Васілевіч. У чацвёртую брыгаду, у вёску Зарэчча, пабег з праўлення пасланец. Бялевіч.
•••
Комплексная брыгада — вытворчая брыгада, у склад якой ўваходзяць людзі розных спецыяльнасцей.
[Фр. brigade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спляце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. сплятаць — сплесці і сплятацца — сплесціся.
2. Тое, што сплецена; цэлае, часткі якога сплецены, пераплецены адно з адным. Сонечныя, быццам дымныя [прамяні] прабівалі спляценні галля на дрэвах. Савіцкі. [Пялёсткі] падалі з дрэва на сівую галаву Тапурыя, ляжалі на тонкім спляценні сецяў. Самуйлёнак. Перад будынкам пад спляценнем правадоў чарнелі .. трансфарматары. Карпюк. // перан. Злучэнне, спалучэнне чаго‑н. Даніла быў ахвочы Волю словам даць сваім І даць нават тлумачэнне З свайго погляду-знацця Неразгаданым спляценням, З’явам цёмнага жыцця. Колас. У рамках асноўных сюжэтных ліній .. выяўляецца спляценне асабістага лёсу галодных герояў з гістарычным працэсам. Дзюбайла.
•••
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае ў брушной поласці на паверхні брушной аорты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маза́іка
(фр. mosaïque, ад іт. mosaico)
1) узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак, шчыльна падагнаных адзін да аднаго;
2) майстэрства рабіць такія ўзоры і малюнкі (напр. майстар мазаікі);
3) перан. злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь (напр. м. жыцця).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
крэзо́л
(ад гр. kreas = мяса + -ол)
арганічнае злучэнне класа фенолаў з характэрным пахам, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай і дрэўнай смале; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў, медыцынскіх прэпаратаў, выбуховых і пахучых рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метано́л
[ад метан + (алкаг)оль]
арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з характэрным пахам алкаголю, якую атрымліваюць гал. ч. сінтэзам з вадароду і вокісу вугляроду; шырока ўжываецца для сінтэзу фармальдэгіду і інш.; метылавы спірт, драўняны спірт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)