Несамавіты ’непрыгожы, няважны; нястрыманы’ (Гарэц.), ’несамастойны, непрыгожы; не маючы ўнутранай годнасці’ (Касп., Шат.), ’няякасны’ (Сл. ПЗБ), несамовіты ’неразумны, дурнаваты’ (ТС), nisamavity ’не зусім добры’ (Варл.), укр.несамови́тий ’раз’юшаны, сам не свой; у вышэйшай ступені моцны’, рус.пск.несамови́тый ’непрыгожы, нязграбны’, польск.niesamowity ’які мае зносіны з д’яблам; сам не свой’ (з укр., Варш. сл.). Утворана пры дапамозе адмоўя не ад менш ужывальнага самавіты (гл.); развіццё «адмоўнай» семантыкі звязана з канкрэтызацыяй зыходнага значэння, якое мае агульны (аморфны) характар, параўн. у Насовіча: самовитый ’настоящий, самый лучший’, у сваю чаргу «адмоўная» семантыка магла ўплываць на значэнне зыходнага слова, параўн. самовіты ’разумны’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус.дыял.ба́сый, баский, ба́ско́йдобры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус.дыял.бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр.bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус.дыял.басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр.баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр.басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус.басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fine3[faɪn]adj.
1. прыго́жы, цудо́ўны;
a fine house прыго́жы дом;
a fine musician цудо́ўны музыка́нт
2. ве́льмі до́бры (пра самаадчуванне);
I feel fine. Я адчуваю сябе выдатна.
3.я́сны; сухі́ (пра надвор’е)
4. (ве́льмі) то́нкі (таксама перан.);
fine silk то́нкі шоўк;
fine rain дро́бны дождж;
fine distinctions то́нкія разыхо́джанні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
supply1[səˈplaɪ]n.
1. забеспячэ́нне; даста́ўка, паста́ўка;
the water sypply водазабеспячэ́нне;
the supply of provisions паста́ўка праду́ктаў
2.часта pl.supplies запа́с; прыпа́сы;
a good supply of literatureдо́бры вы́бар літарату́ры;
food supplies запа́сы харчо́ў;
labour supplies працо́ўныя рэзе́рвы;
office supplies канцыля́рскія тава́ры
♦
be in short supply быць дэфіцы́тным
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
е́жа, ‑ы, ж.
Тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання. Мясная ежа. □ Упершыню за многа дзён у нас была сапраўдная вячэра, але елі мы вельмі асцярожна. Я часам забываўся і з прагнасцю накідваўся на ежу.Шамякін.[Дзяншчык] прынёс добры кавалак свініны і усякай другой ежы — у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках.Лынькоў.Ад ежы аж гнуліся ў хаце сталы. Быў піва і мёду расход не малы.Хведаровіч.
•••
Грубая ежа — простая, цяжкая для перастраўлення ежа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дадо́му, прысл.
У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла.Калачынскі.— А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон.Даніленка.// На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі.Броўка.// У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад.Чорны.Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.(звычайнаўпрыдатку). Нар.-паэт. Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Тут, на беразе Волгі-матухны, прайшлі дзяцінства і юнацтва беларускага песняра Максіма Багдановіча, у Горкім пачынаў ён сваю літаратурную працу.С. Александровіч.І няма ў такія хвіліны нічога даражэйшага за матухну-зямлю, адзіную надзею на жыццё, адзіную заступніцу.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Добра прыстасаваны для выкарыстання, такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца. Гэта быў невялікі, лёгкі і вельмі зручны аўтамат; ложа яго была аздоблена перламутрам, механізм ніколі не даваў асечкі.Шчарбатаў.
2.Добры, падыходзячы; такі, які патрэбен. Зручны выпадак. □ [Тварыцкі] знайшоў зручны момант. Выйшаў з хаты, ляпнуў дзвярамі.Чорны.Хлопцы выбралі зручнае месца пад кустом ажыны, адкуль быў відаць увесь сад.Хомчанка.// Практычны, выгадны. — Мне чалавек зручны патрэбен. І я яго знайду, вядома, знайду.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)