а) a lingual nerve (muscle) — язы́чны нэ́рв (му́скул)
б) Phon. lingual sounds — язы́чныя гу́кі
2) мо́ўны
2.
n.Phon.
язы́чны гук
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
звіне́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Утвараць тонкі металічны гук. Гулі паравозы, ляскаталі пад’ёмнікі на прыстані, звінелі трамваі.Асіпенка.У кузні грукаталі молаты. Звінела жалеза.Чарнышэвіч.Шуміць піла, звініць тапор, Разносіць рэха гул далёка.Астрэйка.//чым. Утвараць пры дапамозе чаго‑н. такі гук. Вярнуўся [Патапчыкаў] не тым Іванам, што звінеў медалямі адразу пасля дэмабілізацыі з арміі, а зусім не падобным да сябе: прыціхлым, бязмоўным.Васілевіч.А Зося.., пачала расказваць далей, не зважаючы на тое, што Маша хадзіла, звінела шклянкамі.Шамякін.// Звонка гучаць. У школах савецкіх растуць нашы дзеці, роднаю мовай звіняць галасы.Машара./ Пра насякомых, птушак. Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак і звіняць камары.Пташнікаў.У небе бесперастанку звінеў жаваранак.Гурскі.//перан. Поўніцца чым‑н. звінючым. Наваколле зранку звінела дзіцячымі галасамі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым‑н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары.Пташнікаў.// З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні.Парахневіч.// Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі.Гартны.Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках.Даніленка.
2.каго. Стукаць па чым‑н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся.Крапіва.— Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ваґава́ць2 ’будзіць, падымаць са сну’ (зламоўн.) (Сцяц.). Гукґ выбухны. Указанне на тое, што слова ўжываецца зламоўна, дазваляе меркаваць, што перад намі перанос значэння вагаваць ’з цяжкасцю ўзнімаць’ (< ваг ’рычаг’) > вагаваць ’падымаць са сну’ > ’будзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плясь! ’гук ад удару чым-небудзь плоскім’, адпавядае значэнню дзеясловаў пля́снуць, пля́скаць, пляска́цца (ТСБМ; глус., Янк. Мат.): плясь! — па голым целе (полац., Нар. лекс.), пляс! (шальч., Сл. ПЗБ). Ад пляс(к)‑нуць, гл. пля́скаць, змякчэнне канцавога зычнага мае экспрэсіўны характар, або пад уплывам мяккасці папярэдняга зычнага, параўн. лясь! < ляснуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́нушкі́ ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.), капыл.піпухі, шлюхі, птахі, птушкі, пнушкі ’адросткі нер’яў пасля лінькі’ (маг., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф.⇉‑ушк‑і ад пень (гл.) < прас;]. *рьпь ’тс’. Гук на месцы *-ь⇉вынік дысімілятыўнага якання, альбо паяўленне новага ‑ь‑ > ў групах зычных (Карскі, 1, 201–202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
A cane non magno saepe ingens aper tenetur
Маленькі сабачка часта стрымлівае вялізнага дзіка.
Маленькая собачка часто сдерживает большого кабана.
бел. Конік маленькі, ды даражэнькі. Малая прачка часам многа зробіць. Малы жук, ды вялікі гук. Малы залатнік, ды дарагі.
рус. Муравей невелик, а горы копает. Мала блошка, да и царю спуску не даёт. Мал золотник, да дорог. Невеличка мышка, да зубок востёр. Невеличка птичка, да коготок востёр.
фр. Petit mais brave (Мал, да удал). Petit chien belle queue (У маленькой собачки красивый/прекрасный хвост).
англ. Little strokes fell great oaks (Мелкие удары валят огромные дубы).
нем. Klein, aber fein (Маленький, да удаленький). Kleine Fliegen stechen große Leute (Маленькие мухи, но и большого человека кусают). Kurzer Flachs gibt auch langen Faden (Короток лён, а даёт длинные волокна).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)