ounce [aʊns] n. у́нцыя (28,35 г);
an ounce of tobacco у́нцыя тытуню́;
If he had an ounce of common sense, he’d apologize to her. Калі б у яго была хоць кропля здаровага розуму, ён папрасіў бы ў яе прабачэння.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rapture [ˈræptʃə] n. fml захапле́нне, экста́з
♦
be in/go into raptures about/over smb./smth. быць у захапле́нні ад каго́-н./чаго́-н.;
She went into raptures about the spring flowers. Яна была ў захапленні ад веснавых кветак.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́ўнасць, ‑і, ж.
Пачуццё пакутлівага сумнення ў чыёй‑н. вернасці, падазрэнне ў каханні да каго‑н. другога. Так, была маладосць, вясёлая, шчаслівая, была радасць першага і адзінага кахання, боль разлукі, расчараванне, рэўнасць, пакуты. Шамякін. Увага Веры да няшчаснага Падацюка абудзіла ў Кузьмы самае неспакойнае пачуццё — рэўнасць. Дуброўскі. Аксіння не выцерпела і сказала .. [Азаркевічу] ўсю праўду пра хлопца, што ён ёй не падабаецца, але яна, каб выклікаць у Азаркевіча рэўнасць, з ім гуляла. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гном, ‑а, м.
У заходнееўрапейскай міфалогіі — пачварнае чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы. [«Жабрак»] па абліччы нагадваў нейкага ляснога гнома, і асабліва дзіўна была ў яго сівая бародка. Колас.
[Ням. Gnom.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біта́, ‑ы́, ДМ біце́, ж.
Разм. У некаторых гульнях — прадмет, якім б’юць. [Барыс].. пагуляў сам з сабою ў «класы», паспрабаваў гуляць у гарадкі, але біта была занадта цяжкай для яго. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
весялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.
Разм. Жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца. Вольцы тады было яшчэ не больш васемнаццаці год, і гэта была самая лепшая танцорка і заўзятая весялуха. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́снавацца, ‑снуецца; зак.
Вырысавацца, акрэсліцца (пра думку, погляд і пад.). У як бы выпусташаную беспрытомнасцю Галіну галаву прыйшла думка. Яна спачатку была невыразная, нясмелая, але праз момант выснавалася ва ўспамін. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абпаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абпаўзці. На сярэдзіне ракі, дзе плынь была найбольш быстрай, адна пройма раптам вырасла ў доўгую вузкую паласу вады. Байцы вымушаны былі далёка абпаўзаць яе. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Упрыгожанне са шпількай для прыколвання яго на жаночым плацці каля шыі або на грудзях. [Пані Авяліна] была ў таннай паркалёвай сукенцы з брошкай. Бажко.
[Фр. broche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза. Васілёнак. Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну. Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)