расо́л, ‑у, м.
1. Салёная вада з вострымі прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў (агародніны, рыбы і пад.). Заліць расолам грыбы. // Вадкасць з вострымі прыправамі і сокамі засоленых у ёй прадуктаў. Была на стале добрая вячэра: смачная сопкая бульба, квашаная капуста з расолам, кубак малака. Пестрак. Але па звычцы .. [Павел] зайшоў у хату, з’еў некалькі бульбін з гурочным расолам. Ваданосаў.
2. Моцна насычаная солямі прыродная вада. У Палессі гэтыя ж воды вельмі мінералізаваны і нават пераходзяць у моцныя расолы. Прырода Беларусі.
3. Спец. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарва́ркі, ‑рак; адз. шарварка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Грамадская працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай у 15–18 стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–39 гг. Вёска не хадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў. Пестрак. Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход. Машара. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасць па рамонту дарог і мастоў (шарваркі), якія ператварылася ў сапраўдную дарожную паншчыну. Палуян.
[Польск. szarwark ад ням. Scharwerk.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Гіст. Прывілеяванае саслоўе — дробнапамеснае дваранства — у Польшчы, Літве, на Беларусі ў 13 — пачатку 20 стст. Паходзілі.. чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты. Машара. У Польшчы шляхта мела больш правоў над сялянствам, і прыгоннае права ў ёй адчувалася мацней і праводзілася ў больш жорсткіх формах, чымся ў Вялікім Княстве Літоўскім. «Беларусь». // зб. Шляхцічы. Хадзіў.. [Лапінка да баптыстаў] часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты. Брыль. Успомнілася і тое, як заляцаўся я да Стэфы, Лідзінай маткі, як прагнала мяне, мужыка, ганарлівая шляхта. Ваданосаў. Сябры баявыя разгрукалі шляхту Пад Аўгустовам і Гроднам. Панчанка.
[Польск. szlachta з стараж.-верхненям. slahta — род, парода.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нна
(н.-лац. canna, ад гр. kanna)
травяністая расліна сям. каннавых з вялікімі чырвонымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канры́нгія
(н.-лац. conringia)
травяністая расліна сям. крыжакветных з падоўжаным лісцем і бледна-жоўтымі кветкамі з доўгімі ногцікамі, пашыраная ў Еўразіі; на Беларусі заносная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кітайбе́лія
(н.-лац. kitaibelia)
травяністая расліна сям. мальвавых з зубчастым лісцем і буйнымі белымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыда́скал
(гр. didaskalos)
настаўнік у Стараж. Грэцыі і Візантыі, а таксама ў некаторых брацкіх школах на Беларусі і ў Маскоўскай дзяржаве ў 17 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маклю́ра
(н.-лац. maclura, ад Maclur = прозвішча амер. вучонага)
дрэва сям. тутавых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; дае аранжавую фарбу; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
баху́р
(ст.-яўр. bachur = хлопец)
1) маленькі тоўсценькі хлопчык, карапуз;
2) пазашлюбнае дзіця;
3) гіст. назва маладога яўрэя на Беларусі ў 16—17 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
генцыя́на
(лац. gentiana)
травяністая расліна сям. гарычкавых з ярка-сінімі кветкамі, характэрная для альпійскіх і субальпійскіх лугоў; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)