Разм. Былыя, даўно мінулыя часы; старадаўнасць. Ян разгаварыўся, пачаў успамінаць даўніну і, здаецца, на гэты час забыў сваё гора.Чарнышэвіч.Гэты голас з даўніны глыбокай песні інкаў да мяне прынёс.А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Крычаць зрэдку, час ад часу. Ляскалі пугі, пакрыквалі фурманы, рыпелі і грукацелі колы.Хомчанка.Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.Грахоўскі.// Камандаваць, распараджацца, павышаючы голас. Санітары безуважна пакрыквалі: — Дарогу, дарогу!Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
Разм.
1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу.Чорны.Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся.Лобан.
2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Павага да самога сябе, да сваёй асобы. Пісьменны [Янка Брыль] вельмі ахвотна, у поўны голас, у поўную сілу таленту раскрывае тую праўду жыцця, якая ўзнімае самапавагу чалавека.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́бы, -ая, -ае.
1. Недастаткова культурны, недалікатны.
Грубыя паводзіны.
Грубае абыходжанне.
Груба (прысл.) адказаць.
2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.
Грубая мэбля.
Грубая работа.
3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.
Г. падлік.
Груба (прысл.) кажучы.
4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.
Грубая памылка.
Грубае парушэнне законнасці.
5. Рэзкі, непрыемны на слых.
Г. голас.
○
Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.
|| наз.гру́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)