пе́рада, прыназ. з Т.

У спалучэнні перада мной (мною) — тое, што і перад. Пнівадзіцкае балота, як вокам сягнуць, ляжала перада мною. Чорны. Перада мной рачны жыхар Нырае за мальком. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

1. Празмерна напаіць; апаіць. Перапаіць дзіця малаком. // Напаіць дап’яна, спаіць усіх, многіх. Перапаіць гасцей.

2. Напаіць адно за другім усіх, многіх. Перапаіць усю жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Правесці марна час, нічога не зрабіўшы. Цэлы год ён пралайдачыў, а наступнай восенню, не захацеўшы зноў ганяцца за шчасцем, Іван .. пайшоў «у народ». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Прайсці маршам, ваенным ці спартыўным крокам. Анечка, захопленая гульнёю, прамаршыравала вакол стала, за ёй Надзейка, бацька. Паслядовіч.

2. Маршыраваць некаторы час. Прамаршыраваць дзве гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыду́мшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто прыдумвае, выдумвае што‑н.; выдумшчык. Слова ўзяў тады Аўсей: — Ну й прыдумшчыкі вы ўсе! Прагну больш за ўсё ў жыцці Аднаго я — падрасці. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыназо́ўнік, ‑а, м.

Службовае слова, якое ўжываецца для сувязі паміж залежным назоўнікам, займеннікам або лічэбнікам і словам, якое ім кіруе, і выражае сінтаксічныя адносіны паміж імі, напрыклад: «за», «на», «каля».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разадра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.

2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які распацеў, спацелы. [Музыканты] выходзілі за кулісы, і распацелыя ад танцаў хлопцы падносілі ім па шклянцы гарэлкі. Прокша. [Старшыня] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распача́цца, ‑чнецца; зак.

Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. — Уборачная не сёння — заўтра распачнецца. Васілевіч. Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распіць.

2. Бавіць час за піццём чаго‑н. [Сіпак:] — Мы .. з самой паняй Плюшчыцкай чаі распівалі і яна мне кумой даводзілася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)