пака́шліваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку, з перапынкамі кашляць.

Чалавек курыў і пакашліваў.

|| наз. пака́шліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак.

Кашлянуць некалькі разоў; правесці некаторы час, кашляючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаштава́ць гл. каштаваць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакая́нне, -я, н. (кніжн.).

Добраахвотнае прызнанне ў зробленай правіннасці, памылцы.

Адпусціць душу на пакаянне (разм., жарт.) — пашкадаваць, злітавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакая́нны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ўтрымлівае ў сабе пакаянне; вінаваты.

П. выгляд.

Пакаяннае пісьмо.

Напісаць пакаянную (наз.).

Пакаяннай галавы меч не сячэ (прыказка) — таму, хто прызнаў сваю віну, трэба дараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́яцца гл. каяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паква́піцца гл. квапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакга́ўз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Склад для захоўвання грузаў.

Чыгуначны п.

|| прым. пакга́ўзны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паке́пліваць, -аю, -аеш, -ае; незак., з каго-чаго (разм.).

Кпіць, дабрадушна насміхацца.

П. з цыбатага хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Папяровы скрутак з чым-н.

Завінуць рэчы ў п.

2. Папяровы, поліэтыленавы і пад. мяшочак для прадуктаў.

3. Канверт з пісьмом афіцыйнага прызначэння.

Сакрэтны п.

4. У некаторых спалучэннях: камплект дакументаў, афіцыйных папер.

П. ідэй.

П. акцый (доля акцыянера ў акцыянерным таварыстве; спец.).

5. Штабель, стос грузаў, змешчаных на паддон (спец.).

Цэгла ў пакетах.

Індывідуальны (перавязачны) пакет — спецыяльна ўпакаваная гатовая павязка для накладання на рану пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. паке́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. паке́тны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.).

Пакетныя перавозкі грузаў (на паддонах; спец.).