1.пракаго-што, абкім-чым і без дап. Аддавацца роздуму; раздумваць, мысліць. Часта доўга думае стары Яўхім пра сваю дачку і яшчэ мацней яе шкадуе, любіць.Пестрак.Аб чым камандзір думаў так доўга, — цяжка сказаць.Брыль.Доўга думала Ганна і, урэшце, надумалася.Нікановіч.
2.здадан.сказам. Лічыць, меркаваць. [Шкуранкоў:] Думаю, што пры наступнай сустрэчы мы лепш зразумеем адзін аднаго.Крапіва.Доўга хварэў пан. Усе думалі, што капцы ўжо яму.Якімовіч.//накаго. Мець падазрэнне, лічыць вінаватым у чым‑н. Думаў на Івана, што ён вінаваты.
3.зінф. Мець намер, збірацца што‑н. рабіць. Хоць у маткі і жылося .. [Аўгінні] нялёгка, але варочацца да Васіля яна не думала.Колас.[Страмілін:] Я думаю паставіць даклад галоўнага інжынера на парткоме.Крапіва.
4.абкім-чым, пракаго-што. Клапаціцца, турбавацца. Думаць аб бацьках. □ [Людзі] найбольш думалі пра дзённы свой заработак.Чорны.
•••
А што ты думаеш!гл. ты.
Забыць (і) думацьгл. забыць.
І думаць няма чаго — пра поўную немагчымасць зрабіць што‑н.
І не думай (нават) — пра катэгарычную забарону рабіць што‑н.
Трэба думацьгл. трэба.
Я думаюгл. я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярдзі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны (пра чалавека). Маці ў .. [Івана] была сярдзітая, набожная жанчына.Машара.На маё дзіва, звычайна сярдзіты і строгі, бацька нават не накрычаў.Скрыган.Сярдзіты стораж выганяў нас з саду, З шырокай барадой, як памяло.Гаўрусёў.// Уласцівы такому чалавеку. Сярдзіты нораў.// Люты, злы (пра жывёл). У дзядзькі Антона надта сярдзітыя сабакі, ды затое разумныя, умелі пільна сцерагчы двор.Грамовіч.
2. Які сярдуе, злуецца на каго‑, што‑н., перажывае гнеў. [Аптэкар:] — Нешта дзядзька Галілей дужа сярдзіты сягоння?Зарэцкі.Базыль дадому вярнуўся стомлены, сярдзіты.Бажко.[Кіру] пад локаць падтрымліваў Пракоп Свірын — нахмураны, нават сярдзіты.Карпаў.// Які мае гнеўны, злы выраз (пра вочы, твар і пад.). Поглядам сярдзітым, нездаволеным [жонка] абмерала [Базыля].Нікановіч.// Прасякнуты, выкліканы гневам, злосцю. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружылі над дуплістымі дзеравякамі.Колас.
3.перан.Разм. Моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.). Сярдзітая нахлынула зіма.Танк.
4. Які моцна дзейнічае (пра віно, табаку, гарчыцу і пад.). Бацька .. перакуліў кілішак, крэкнуў і занюхаў мякішам хлеба. — Сярдзітая, халера, спірытус з панскага бровара.Грахоўскі.// Залішне высокі, недаступны (пра цану). Сярдзітая цана.
5.Разм. Старанны, заўзяты. Хлопец страх сярдзіты да работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Many distinguished men have emerged from slums — Шмат выда́тных людзе́й вы́йшла з трушчо́баў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЙДЭЛО́ТЫ, вейдалоты,
язычніцкія жрацы старадаўняй Літвы, хавальнікі вечнага агню бога Перуна (Перкунаса). Вайдэлоткі ахоўвалі вечны агонь пры храме багіні Праўрымы, прыносілі ахвяры багам. У час баляў і на святы вайдэлоты спявалі і ўслаўлялі подзвігі продкаў, расказвалі пра барацьбу з іншаземнымі заваёўнікамі. Песні і легенды вайдэлотаў доўгі час бытавалі ў народаў ВКЛ і пасля прыняцця хрысціянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЙРА́М»
(«Свята»),
штоквартальны гісторыка-этнаграфічны часопіс. Выходзіць у Мінску з 1991 на бел. мове. Выдаецца Бел. згуртаваннем татараў-мусульман «Аль-Кітаб». Друкуе матэрыялы па гісторыі татараў з часу іх пасялення на бел. землях у канцы 14 ст., пра жыццё татараў Паволжа і Крыма, мусульманскіх і цюркскіх краін свету, асновы мусульманскай веры і этыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА БІБЛІЯФІ́ЛАЎ.
Існавала ў 1926—29 у БССР. Члены праўлення: М.М.Шчакаціхін (старшыня), М.І.Каспяровіч (сакратар), В.Ф.Вольскі, А.М.Тычына і Б.І.Эпімах-Шыпіла. У 1928 т-ва выдала кнігу А.Шлюбскага «Exlibris’ы А.Тычыны», у прадмове да якой ёсць звесткі прабел. бібліяфілаў і экслібрысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ КАЛЕКЦЫЯНЕ́Р»,
газета для калекцыянераў. Выдаецца з ліст. 1990 у Оршы, з сак. 1995 у Мінску на бел. мове. Перыядычнасць адвольная. Інфармуе бел. калекцыянераў пра выяўленне, збор, вывучэнне, сістэматызацыю і захаванне розных калекцыйных матэрыялаў. Друкуе матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі. Паказвае рэпрэзентацыю Беларусі ў свеце сродкамі філатэліі, нумізматыкі, філакартыі, фалерыстыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́МБАХ (Brambach) Іаган, сакратар пасольства Ганзы ў Расію ў 1603. У сваім дзённіку апісаў пасольства, даў кароткія звесткі прабел. гарады і мястэчкі. Дзённік надрукаваны ў Любеку ў 1748 на верхненям. мове.
Тв.:
Рус.пер. — Отчет о поездке ганзейского посольства из Любека в Москву и Новгород в 1603 г. // Проезжая по Московии. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІЕ́ВІЧ (Уладзімір Іванавіч) (26.9.1910, в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 4.10.1952),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Друкаваўся з 1928. Найб. значныя працы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, пасляваен. бел. паэзію. Яго творы спрыялі пераадоленню вульгарызатарскіх схем і догмаў у бел. крытыцы.