эта́п

(фр. étape)

1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. бою);

2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);

3) прыпынак на шляху руху;

па этапу — знаходзіцца пад канвоем у час перасылкі арыштантаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Брэх ’прыстасаванне з чатырох слупоў са стрэшкай для ўкладкі снапоў’ (Жд.). Запазычанне з польск. bróg ’тс’. Падрабязней гл. пад брог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусука́ ’сена з забалочанай сенажаці’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.). Да асака́ (< осока) з пераходам о > у пад уплывам пратэтычнага в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліга́ры ’бярвенні, на якія кладзецца падлога’ (Жд. 1), ’бярвенні пад штабялямі лесу, дроў’ (ганц., Сл. паўн.-зах.). Да лёгар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ме ’названне па імені’ (Нас.). З пратэтычнага в і імя, ймя (гл.), ы, відавочна, пад уплывам дзеяслоўных форм; параўн. выменовываць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ. ‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґарда́вы ’картавы’ (Жд. 1). Слова узнікла азванчэннем глухіх (к > ґ, т > д) пад уплывам санорнага р з карта́вы ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацу́біць ’накласці многа’ (Жд. 2). Да цубіць ’біць, лупцаваць’ паводле распаўсюджанай мадэлі біць — набіць ’адлупцаваць’ і ’накласці многа’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацыкава́ць (нацыковаць) ’нацкаваць’ (Сл. ПЗБ). Да цкаваць (гл.), варыянты цыкаваць, цукавиць ’тс’, магчыма, пад уплывам цупаць ’нацкоўваць, напускаць (сабак)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пага́рда ’ганарлівыя адносіны да каго-н., ганарыстасць’ (ТСБМ, Яруш.), паго́рда ’тс’ (Гарэц.). З польск. pogarda ’тс’; пагорда пад уплывам горды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)