знямо́жаны, -ая, -ае.

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

З. чалавек.

З. твар.

|| наз. знямо́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэлектуа́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Інтэлектуальны чалавек.

|| ж. інтэлектуа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барада́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек з барадой (у 2 знач.).

У дзвярах паказаўся незнаёмы б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Пражыць пэўны час у пакутах.

2. Скончыць пакутаваць; адмучыцца.

Адпакутаваў чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганарлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Ганарысты, фанабэрысты чалавек.

|| ж. ганарлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грахаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, схільны да амаральных паводзін.

|| ж. грахаво́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́блівы, -ая, -ае.

Які гадліва адносіцца да неахайнасці і ўсюды яе падазрае.

Г. чалавек.

|| наз. грэ́блівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяля́га, -і, мн. -і, -ля́г, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сангві́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек сангвінічнага тэмпераменту.

|| ж. сангвіні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

своекары́слівы, -ая, -ае.

Які дбае толькі пра ўласную выгаду; карыслівы.

С. чалавек.

Своекарыслівыя разлікі.

|| наз. своекары́слівасць, -і, ж.