скляпе́нне, ‑я, н.
1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання. Гатычная архітэктура сабора робіць моцнае ўражанне сваёй манументальнасцю, смеласцю формы, вышынёй скляпенняў. Мележ. Хутка я апынуўся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем. Карпюк. // перан. Небасхіл. Нябёсаў сіняе скляпенне, Хутчэй дажджынку ім [травінкам] пашлі. Матэвушаў.
2. Падвальнае памяшканне. У скляпеннях і на гарышчах будынкаў заселі аўтаматчыкі і кулямётчыкі. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ўка, ‑і, ДМ цэўцы; Р мн. цэвак; ж.
1. Спец. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.
2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Купала. А потым.. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі. Васілевіч.
3. Косць у назе птушкі, якая знаходзіцца паміж галёнкай і пальцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́ч, ‑а, м.
1. Той, хто чытае якія‑н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці. Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх падаецца чытачу думка твора. Чорны. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. «Полымя».
2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні. Звыш дзевяці тысяч чытачоў абслугоўвае Мінская бібліятэка № 10. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́ня У стар.-бел. літ. Яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль (Бяр. 116). Тое ж ба́на, бале́я, дол, я́ма, ру́дня.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ва́за
(фр. vase, ад лац. vas = пасудзіна)
пасудзіна з рознага матэрыялу (керамічная, шкляная, металічная) і рознай формы для кветак, садавіны, цукерак або проста дэкаратыўнага прызначэння.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыферэнцыя́цыя
(фр. différentiation, ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
раздзяленне, расчляненне чаго-н. на асобныя разнародныя часткі, формы і ступені (напр. д. паняццяў, сацыяльная д. грамадства).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
раке́тка
(фр. raquette, ад ар. raksat = далонь)
зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фармалі́ст
(фр. formaliste, ад лац. formalis = які датычыцца формы)
1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;
2) паслядоўнік фармалізму 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Во́дарасць (БРС, КТС). Калька рус. во́доросль або запазычанне ўст. рус. формы водорость (Даль, 1880, 1, 221). Аднак параўн. і польск. wodorost. Аб утварэнні рускай формы гл. падрабязна Шанскі, 1, В, 126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІБРАЎШЧЫЛЬНЕ́ННЕ БЕТО́НУ,
ушчыльненне бетону вібрацыяй з мэтай лепшага запаўнення формы або апалубкі. Бывае аб’ёмнае (на вібрапляцоўках), унутранае (глыбіннае), паверхневае і камбінаванае (напр., вібраштампаванне рабрыстых панэлей, абалонак, лесвічных маршаў, іншых жалезабетонных вырабаў складанага профілю з дапамогай вібраштампаў). Эфектыўнасць вібраўшчыльнення бетону характарызуецца амплітудай і частатой ваганняў, працягласцю вібрыравання.
т. 4, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)