андрало́гія

(ад андра- + -логія)

раздзел уралогіі, які вывучае хваробы мужчынскіх мачавых і палавых органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арагра́фія

(ад гр. oros = гара + -графія)

раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арганагра́фія

(ад орган + -графія)

раздзел біялогіі, які вывучае і апісвае органы раслін і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адантагра́фія

(ад гр. odus, -ontos = зуб + -графія)

раздзел марфалогіі, які вывучае зубы вымерлых пазваночных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геліяфі́зіка

(ад гелія- + фізіка)

раздзел астрафізікі, які вывучае з’явы, што адбываюцца на паверхні Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неатэкто́ніка

(ад неа- + тэктоніка)

раздзел тэктонікі, які вывучае геалагічныя працэсы зямной кары чацвярцічнага перыяду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейрафізіяло́гія

(ад нейра + фізіялогія)

раздзел фізіялогіі, які вывучае функцыі нервовай сістэмы чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палеагеамарфало́гія

(ад палеа- + геамарфалогія)

раздзел геамарфалогіі, які вывучае рэльеф Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парэміяло́гія

(ад гр. paroimia = прытча, прыказка + -логія)

раздзел фалькларыстыкі, які вывучае прыказкі і прымаўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

педабіяло́гія

(ад гр. pedon = грунт + біялогія)

раздзел глебазнаўства, які вывучае арганізмы, што насяляюць глебу.