Празно́г ’хвароба жывёлы (калі… каровы кроўю мочацца)’ (брагін., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, сапсаванае непроз < нефроз ’хвароба нырак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праро́дзікі ’продкі’ (Сцяшк. Сл.). З польск. praroclzicie ’прабацькі’ з адаптацыяй суфіксальнай часткі, магчыма, па тыпу бацькі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прарумя́ніць ’працерці, памыць, пачысціць’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да румяніць (гл.), якое ужываецца тут пераносна: ’зрабіць светлым, ясным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпё́лак ’прыпечак’ (пух., Жд. 2). Няясна. Магчыма, вынік кантамінацыі прыпечак і пяко́лак (гл.) (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысандры́чыцца ’прыстасавацца’ (ТС); параўн. рус. пецярб. присандри́чить ’прыбіць, прымацаваць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, звязанае з кандры́чыцца (гл. кандрычка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуплене́тка ’суконная хустка’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад купленая (хустка) ці хустка з путамі, гл. пупел ’пампон, фрэнзель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раско́ль ’стары, зношаны венік’ (ст.-дар., Бел. дыял.). Няясна; магчыма, да ро́ска ’дубец, розга’, гл. розга 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыва́лка ’сяброўка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. rywałka ’суперніца’. Змена семантыкі на супрацьлеглую можна, магчыма, растлумачыць экспрэсіўнасцю слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрыпёнкі: сядзець на скрыпёнках ‘сядзець на кукішках’ (Касп.). Няясна. Магчыма, звязана з серб.-харв. дыял. скри́пим ‘скочыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страхалю́д ‘страшнага выгляду чалавек, пачвара’ (Юрч. Вытв.). Да страх і люд (гл.), магчыма, з польск. stracholud ‘страшылішча’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)