памяншэнне намагнічанасцімагн. матэрыялаў. Часткова адбываецца ўжо пры зніжэнні напружанасці намагнічвальнага поля да нуля, пасля чаго матэрыял захоўвае намагнічанасць астаткавую Jr.
Поўнае Р. (
) дасягаецца рознымі спосабамі. Найб. пашыраны — цыклічнае перамагнічванне знакапераменным магн. полем з амплітудай, якая памяншаецца ад значэння, у 1,5—2 разы большага за каэрцытыўную сілу, да нуля; для Р. патрэбна каля 30—60 цыклаў перамагнічвання. Р. мае месца і пры ўздзеянні на матэрыял пастаяннага магн. поля, антыпаралельнага астаткавай намагнічанасці, якая пры гэтым зніжаецца і пры значэнні напружанасці гэтага поля, роўнай каэрцытыўнай сіле, становіцца роўнай нулю. Пасля выключэння поля намагнічанасць цела часткова аднаўляецца да некаторага значэння (
). Значэнне напружанасці поля, пасля выключэння якога астаткавая намагнічанасць роўная нулю, наз. рэлаксацыйнай каэрцытыўнай сілай. Да найб. поўнага Р. прыводзіць награванне цела вышэй за Кюры пункт з далейшым ахаладжэннем пры адсутнасці магн. поля. Гэтыя спосабы Р. прыводзяць нулявога значэння намагнічанасці, але характар магн. даменнай структуры пасля кожнага з іх розны.
Выкарыстоўваецца ў тэхніцы для ліквідацыі ўплыву астаткавых магн. палёў дэталей на вымяральныя прылады, для памяншэння нестабільнасці пастаянных магнітаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вызнача́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для вызначэння чаго‑н. Вызначальныя рысы. Вызначальныя адзнакі.
2. Які сабою вызначае, абумоўлівае што‑н. Вызначальны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкрутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.
1.Кніжн.уст. Узяць (браць) у рэкруты.
2.Кніжн. Набраць (набіраць) людзей длячаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссыпны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі.// Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчамлёткі, ‑аў; адз.няма.
1. Прыстасаванне для заціскання чаго‑н.
2.перан. Тое, што перашкаджае, скоўвае, пазбаўляе свабоды. // Бяда, нястача, цяжкае бядотнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы.
А. патронаў.
2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).
Жалезабетонная а.
3.перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).
Цэлая а. аргументаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.
1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.
Бетонная т.
2. Падстаўка длячаго-н. у выглядзе слупка.
3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.
Рэкламная т.
4.перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).
|| памянш.ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КВАЗІО́ПТЫКА (квазі... + оптыка),
раздзел радыёфізікі, які вывучае выпрамяненне і распаўсюджванне эл.-магн. хваль з даўжынёй хвалі λ 1—2 мм ва ўмовах, калі іх распаўсюджванне падпарадкоўваецца законам геаметрычнай оптыкі, але з улікам таксама і дыфракцыйных з’яў. К. распрацоўвае асімптатычныя метады для апісання дыфракцыі кароткіх хваль (гл.Дыфракцыя хваль) у сістэмах, памеры якіх істотна перавышаюць даўжыню хвалі.
Метады даследавання ўмоўна падзяляюцца на 2 групы. У першай зыходныя дакладныя ўраўненні заменьваюцца прыбліжанымі і шукаюцца рашэнні гэтых ураўненняў, у другой адразу ў агульным выглядзе выкарыстоўваюцца раскладанні рашэнняў па элементарных хвалях, пасля чаго ўжываюцца прыбліжаныя метады даследаванняў. К. пачала хутка развівацца ў 1950—60-я г. з асваеннем міліметровага і субміліметровага дыяпазонаў эл.-магн. хваль і са стварэннем аптычных квантавых генератараў, выпрамяненне якіх само стала аб’ектам вывучэння К. Асн. дасягненне К. — стварэнне адкрытых аптычных рэзанатараў і квазіаптычных ліній сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВА́Я МАШЫ́НА,
цеплавы рухавік, у якім энергія сціснутай пары пераўтвараецца ў мех. энергію (у зваротна-паступальны рух поршня ў цыліндры). Выкарыстоўвалася на ф-ках і з-дах, электрастанцыях, паравозах, параходах, лакамабілях, у сельскай гаспадарцы і інш.
Праект П.м. распрацаваў у 1763 І.І.Палзуноў (пабудавана ў 1766). П.м. з цыліндрам падвойнага дзеяння вынайшаў у 1784 Дж.Уат, выкарыстаўшы для пераўтварэння прамалінейнага руху ў вярчальны спец. механізм — інверсар. Да канца 19 ст. П.м. была практычна адзіным пашыраным рухавіком у прам-сці і на транспарце. Мела добрыя цягавыя характарыстыкі, дапускала вял. перагрузкі і рэверсаванне, была надзейнай і простай. Магутнасць да 15 МВт, ккдз да 20—25%. Асн. недахоп — нізкая эканамічнасць, з-за чаго ў 1-й пал. 20 ст.вытв-сць П.м. спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖЭ́ННЕ,
форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго-н. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (P; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца што-н. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы S ёсць (не ёсць) P. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя і адмоўныя С.; паводле колькасці і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюстраванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасці (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняцце «С.» сінанімічнае выказванню і як самаст. аб’ект даследаванняў не вылучалася. Сувязі паміж С. як сродкамі выяўлення ацэначных адносін да пэўных прадметаў даследуюцца ў мадальнай логіцы.