МЕРАСЛА́ЎСКІ ((Mieroslawski) Людвік) (17.1.1814, г. Немур, Францыя — 22.11.1878),
польскі паліт.дзеяч, пісьменнік, ваенны гісторык. Генерал. Вучыўся ў кадэцкім корпусе ў г. Каліш. Удзельнік паўстання 1830—31. Потым у эміграцыі ў Францыі, чл. масонскай ложы. У 1834—36 дзеяч«Маладой Польшчы», з 1839 — Аб’яднання польск. эміграцыі. З 1843 чл.Польскага дэмакратычнага таварыства (з 1845 у яго кіраўніцтве); прызначаны кіраўніком запланаванага нац.-вызв. паўстання. У 1845 прыехаў у Велікапольшчу, дзе арыштаваны прускімі ўладамі і асуджаны да смяротнага пакарання (1847). Вызвалены ў выніку рэвалюцыі 1848 у Германіі, узначаліў паўстанцкія атрады ў Велікапольшчы. У 1849 узначаліў паўстанне на Сіцыліі (атрымаў чын генерала), потым армію бадэнска-пфальцкіх паўстанцаў. У 1861—62 кіраваў польск. вайсковай школай у г. Генуя (Італія). У 2-й пал. 1862 рэзка выступаў супраць крыла «чырвоных» у Цэнтральным нацыянальным камітэце і заснаваў апазіцыйны Нац.-рэв. камітэт; адстойваў канцэпцыю аднаўлення Польшчы ў межах да 3 падзелаў Рэчы Паспалітай, не прызнаваў нац. своеасаблівасці Беларусі, Літвы і Украіны. У пач.паўстання 1863—64 абвешчаны яго дыктатарам, пацярпеў 2 паражэнні і выехаў у Францыю. Аўтар прац «Паўстанне польскага народа ў 1830 і 1831 гг.» (т. 1—8, 1845—87), «Крытычны разбор кампаніі 1831 г...» (1845), «Пазнанскае паўстанне ў 1848 г.» (1852), «Дзённіка (1861—1863)» (выд. 1924).
Літ.:
Chmiel L. General Ludwik Mierostawski, 1814—1878. Warszawa, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЕ́МІЙ, Троіцкі (? — пач. 1570-х г.),
рускі царк.дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў. Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царк. землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэліг. кнігі на царкоўнаслав. мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з С.Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі.
дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Нова-Александрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі (горад Пулавы, Польшча), у 1883 выключаны. Выехаў у Пецярбург, потым у Варшаву, дзе ўступіў у партыю «Пралетарыят», браў удзел у стварэнні яе падпольнай друкарні. Падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі Гродна і Віцебска. У 1883 выехаў на радзіму, аказваў фінансавую і іншую дапамогу беларускім і польскім рэвалюцыянерам. 14.11.1884 арыштаваны ў сваім маёнтку Марыянполь (Віцебская губерня), у ліпені 1885 зняволены на 8 месяцаў у турму. Пасля жыў у Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯЦІ́МСКІ (Марк Аляксандравіч) (24.4.1886, г. Слуцк — 10.11.1938),
бел.паліт.дзеяч. Да 1918 у Рас. партыі эсэраў. У 1919—20 чл.ЦКБел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), у 1919—24 старшыня яе Слуцкага к-та, чл.культ.-асв.т-ва «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 чл.Бел. рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Бел.Вайск. камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 быў арыштаваны ВЧК. У 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1930-я г. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11.2.1938 арыштаваны, 1.11.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13.7.1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АУ́Н САН (13.2.1915, г. Намаў, М’янма — 19.7.1947),
палітычны дзеяч, нац. герой М’янмы (б. Бірмы). Генерал. Скончыў Рангунскі ун-т. З 1938 адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай паліт. арг-цыі «Наша Бірма». У 2-ю сусв. вайну гал. арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным яп.акупац. ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяп. Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяп. паўстаннем у 1945, барацьбой за вызваленне краіны ад брыт. панавання (1945—47). У 1946—47 віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брыт. губернатару. Заключыў з брыт. урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУЗО́Ў (Сяргей Сямёнавіч) (8.8.1904, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 19.10.1964),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1958). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937). У Вял.Айч. вайну камандуючы арміяй, нач. штаба 4-га, 3-га Укр. франтоў. Удзельнік баёў на Паўн.-Зах. і Бранскім франтах, Сталінградскай бітвы, Міускай і Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Югаславіі. З 1955 нам. міністра абароны, з 1963 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1946—50 і ў 1954. Аўтар мемуараў з часоў Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́НЧЫКАЎ (Моталь Абелевіч) (25.3.1896, г. Краслава, Латвія — 11.11.1935),
дзеячрэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэв. руху з 1912. З 1919 у Чырв. Арміі, нам.нач. палітаддзела 17-й дывізіі на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркома працы БССР. З ліст. 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага акр.к-та КПП. У 1922—28 зняволены ў турмах Польшчы. У 1928—35 чл. Бюро ЦККПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыятаЦККПЗБ, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII кангрэса Камінтэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЛЁЎ (Мікіта Рыгоравіч) (27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955),
савецкі ваен.дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач.Вял.Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЯ́Н ((Briand) Арыстыд) (28.3.1862, г. Нант, Францыя — 7.3.1932),
дзяржаўны дзеяч Францыі, дыпламат. Адвакат па адукацыі. З 1880-х г. удзельнік сацыяліст. руху. У 1902 абраны ў парламент. У 1906 увайшоў у склад урада, за што быў выключаны з Сацыяліст. партыі. У 1909—31 займаў пост прэм’ер-міністра 11 разоў і міністра замежных спраў 17 разоў. Пасля 1-й сусв. вайны праводзіў палітыку раззбраення і бяспекі. У 1909—31 выступаў за «прымірэнне» з Германіяй. Адзін з ініцыятараў Лакарнскай канферэнцыі 1925, Келага—Брыяна пакта 1928, праекта стварэння «Пан-Еўропы». Нобелеўская прэмія міру 1926 (разам з Г.Штрэземанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙЦЗЭКЕР ((Weizsäcker) Рыхард фон) (н. 15.4.1920, г. Штутгарт, Германія),
палітычны і дзярж.дзеяч Германіі. Юрыст. Чл.Хрысц.-дэмакр. саюза з 1954. У 1964—70 і 1979—81 прэзідэнт Ням. евангелістычнага царк. сабора. Дэп. (1969—81) і нам. старшыні (1979—81) бундэстага. У 1981—84 кіруючы бургамістр Зах. Берліна. Прэзідэнт ФРГ у 1984—94. У сваёй прамове 8.5.1985, прысвечанай 40-годдзю заканчэння 2-й сусв. вайны ў Еўропе, выказаўся пра адказнасць немцаў за злачынствы нацыянал-сацыяліст. рэжыму. Аўтар твораў «Палітычная сіла культуры» (1987), «Масты да ўзаемаразумення» (1990), «З Германіі ў Еўропу» (1991) і інш.