бялковы канцэнтраваны корм. Атрымліваюць высушваннем і размолам адходаў ад забою жывёл, перапрацоўкі мяса (напр., вантробы, абрэзкі мяса) і вырабу мясных экстрактаў. Мае да 12% вады, 60—80% пратэіну, 8—10% тлушчу, 1,5—12,5% попелу, вітаміны групы B і інш. Хутка псуецца. Скормліваюць свінням і птушкам у сумесі з інш. кармамі, уключаюць у камбікармы. Часцей выкарыстоўваецца мяса-касцявая мука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЕ́ЛІЙ (лац. Nobelium),
No, штучны радыеактыўны хім. элемент III групыперыяд. сістэмы, ат. н. 102, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 9 ізатопаў з масавымі лікамі 251—259. Першыя надзейныя звесткі пра ізатопы 251No — 256No атрыманы ў 1963—67 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Найб. устойлівы ізатоп 259No (перыяд паўраспаду 60 мін) сінтэзаваны ў 1970 у ЗША. Названы ў гонар А.Л.Нобеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна з дапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўны масавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РПУРА ТРАМБАЦЫТАПЕНІ́ЧНАЯ,
агульная назва хвароб чалавека з групыдыятэзаў гемарагічных. Абумоўлена зніжэннем колькасці трамбацытаў у крыві, парушэннем яе згусальнасці. Вылучаюць П.т. вострую і хранічную. Вострая часта назіраецца ў дзяцей 5—10 гадоў, звязана з віруснымі інфекцыямі (грып, адзёр, краснуха і інш.). Хранічная П.т. (т.зв. Верльгофа хвароба) бывае пераважна ў жанчын, правакуецца віруснай або бактэрыяльнай інфекцыяй, траўмай і інш. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
згрупава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., каго-што.
Аб’яднаць у групу (групы); размясціць групамі. Згрупаваць ударныя сілы войск. □ За гады вучобы ў школе Лена згрупавала вакол сябе верных сябровак.Няхай.// Раскласіфікаваць на аснове якіх‑н. аднародных прымет. Згрупаваць дэталі па іх форме. □ Калі згрупаваць фактары, якія залежаць і не залежаць ад прыродных умоў, і зрабіць разлік, то значнасць фактару прыродных умоў для прадукцыйнасці працы будзе больш відавочнай.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дакладна нявызначаны, няпэўны. Далёкая і адказная камандзіроўка за тысячы кіламетраў зноў адрывала.. [Карніцкага] ад сям’і на неакрэслены час.Паслядовіч.Асабовая форма 1‑ай асобы множнага ліку абазначае дзеянне вялікай групы, неакрэсленай множнасці, у якую можа ўваходзіць і той, хто гаворыць.Граматыка.
2. Невыразны, няясны. Для [Кузьмы Чорнага] паняцце Радзіма не была чымсьці абстрактным, неакрэсленым, адасобленым ад чалавека.Кудраўцаў.// Які нічога не выяўляе, не выказвае. Неакрэслены жэст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.
Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў.Брыль.Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы.Шчарбатаў.//перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы.Шыцік.
[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Разбіць, раскалоць на дробныя часткі. Раздрабіць шкло. □ Здавалася, вось-вось плынь сарве чалавека, закружыць яго, раздробіць аб камяні галаву.Даніленка./убезас.ужыв.Левае плячо ў Мальца было прыкметна ніжэй за правае — у вайну разрыўною куляй яму раздрабіла лапатку.Дамашэвіч.
2. Раздзяліць на часткі, групы; расчляніць. Раздрабіць сілы праціўніка.
3. Выразіць больш дробнымі адзінкамі. Раздрабіць метры ў сантыметры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
class
[klæs]1.
n.
1) кля́са, катэго́рыя, гру́па f.
He flew first class — Ён ляце́ў пе́ршай кля́сай
2) гату́нак -ку m., я́касьць f.
3) кля́са ў шко́ле, ле́кцыя f.; курс -у m.
the French class — ле́кцыя францу́скае мо́вы
to attend classes — бы́ць прысу́тным на ле́кцыях
to take classes in chemistry — прахо́дзіць курс хі́міі
4) сацыя́льная кля́са
the middle class — сярэ́дняя кля́са
the working class — рабо́чая кля́са
the upper class — вышэ́йшая кля́са
2.
adj.
кля́савы, кля́сны
3.
v.
1) клясыфікава́ць, дзялі́ць на гру́пы
2) нале́жаць да гру́пы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
жадэі́т
(фр. jadeite)
мінерал, які належыць да групы манаклінных піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію зялёнага, белага ці карычневага колеру; каштоўны вырабны камень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)