1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно.Чорны.
2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям’я абулася на цэлы год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́ўніцтва, ‑а, н.
1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе.«Маладосць».
2.зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Адсутнасць сур’ёзных адносін да навакольнага. [Соня] была ўсё такой жа, вясёлай і шумнай, поўная бесклапотнага смеху і трошкі, магчыма, той несур’ёзнасці, якая звычайна не бярэцца ў разлік па маладосці год.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень.Навуменка.
2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнакро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Павелічэнне масы крыві ў сасудах усяго цела або ў якой‑н. яго частцы, органе.
2. Уласцівасць паўнакроўнага (у 2 знач.). Сярод іншых твораў апошніх год твор І. Шамякіна вылучаецца паўнакроўнасцю характараў, якія малюе пісьменнік.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюрпры́з, ‑у, м.
Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз.Баранавых.//Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт.Гаўрусёў.[Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай!Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́НЕР (Brenner),
горны перавал паміж Эцтальскімі і Цылертальскімі Альпамі (Усх. Альпы) на мяжы Аўстрыі і Італіі. Выш. 1371 м. Адзін з найбольш нізкіх і зручных перавальных шляхоў цераз Альпы. Пад Брэнерам у тунэлях праходзяць чыгунка і аўтадарога Бальцана (Італія) — Інсбрук (Аўстрыя). Адкрыты круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧАТКО́ВЫ ГРАМА́ДСКІ ПРАДУ́КТ,
эканамічны паказчык вымярэння аб’ёму нац. вытв-сці. Уяўляе сабой суму нац. даходу і амартызацыйных выдаткаў. Вылічаецца як кошт створанай канчатковай прадукцыі і паслуг у рыначных цэнах за пэўны перыяд (звычайна за год), за выключэннем кошту выкарыстанай сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў і энергарэсурсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭСА ПЛАН,
план забеспячэння выплаты рэпарацый Германіяй, устаноўлены для яе дзяржавамі-пераможцамі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя пасля 1-й сусв. вайны). Распрацаваны ў 1923—24 міжнар. к-там экспертаў на чале з Ч.Даўэсам (адсюль назва). Зацверджаны 16.8.1924 на спец. канферэнцыі ў Лондане. Прадугледжваў выдаткаванне Германіі пазыкі ў памеры 200 млн.дол. (у т. л. 110 млн. банкамі ЗША) для стабілізацыі яе валюты (маркі), устанаўленне кантролю саюзных дзяржаў над герм.дзярж. бюджэтам, грашовым абарачэннем, крэдытам і чыгункамі, вызначыў памеры плацяжоў Германіяй у першыя 5 гадоў па 1—1,75 млрд. марак у год, потым па 2,5 млрд. марак у год. Прыняцце Д.п. садзейнічала паскарэнню вываду франц. і бельг. войск з Рура пасля рурскага канфлікту 1922—23, павелічэнню замежных інвестыцый у эканоміку Германіі і, як вынік, аднаўленню герм.эканам. патэнцыялу. У 1930 заменены Юнга планам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Сяргей Рыгоравіч) (17.9.1914, Масква — 11.1.2001),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1940). Працаваў у галінах станковай і кніжнай графікі. Творы прысвечаны Вял.Айч. вайне [«У партызанскай зямлянцы», 1943; «Прывялі «языка», «Бой у гарнізоне «Рэкта», абодва 1944; «Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў (Бацька Мінай)», 1948, «Бой з танкамі», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», абодва 1975; «Партызанская застава», 1978; серыі «Партызаны Беларусі», 1952; «Народ і партызаны», 1972)], гісторыка-рэв. тэматыцы (серыі «Рэвалюцыйны Мінск», 1957; «Забастоўка гомельскіх рабочых», 1978; лісты «Падзел панскай зямлі. 1939 год», «Вясковая бібліятэка», абодва 1968, і інш.), мірнаму жыццю і працы («На Палескай цаліне», 1954; «Спартыўны Мінск», 1970; серыя партрэтаў рабочых МТЗ; 1976—77). Сярод жывапісных работ: «У пошуках сына» (1945), «Беларускі вакзал. Масква. 41-ы год» (1982), «Прывал пад Быхавам» (1985). Аформіў кнігі П.Броўкі, У.Карпава, Я.Коласа, Я.Купалы, Л.Талстога, М.Танка, А.Якімовіча і інш. Ствараў плакаты.