1) праві́нцыя f., акру́га f. (адміністрацы́йная адзі́нка)
2) праві́нцыя f.
3) сфэ́ра, галіна́f.
province of literature — галіна́ літарату́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРША́НСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр.адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Узначальвалася ваяводам. Пл. 954 690 дзес., падатковага насельніцтва 205 530 чал. (1774). У 1773 падзялялася на Аршанскі, Дубровенскі і Сенненскі пав., уключала 6 старостваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЭЛЬ (англ. barrel літар. бочка),
адзінка аб’ёму сумяшчальнасці ў сістэме англ. мер. У ЗША 1 барэль нафтавы = 42 галонам = 0,158987 м³ = 158,988 л. 1 барэль сухі = 0,115627 м³ = 115,628 л. У Вялікабрытаніі 1 барэль сухі = 0,16365 м³ = 163,65 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДДЗЕ́Лу геалогіі,
самае буйное падраздзяленне геал. сістэмы, якое мае планетарнае пашырэнне; адзінка агульнай стратыграфічнай шкалы. Аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся на працягу геал. эпохі. Кожны аддзел адасабляецца па характэрных рэштках выкапнёвай фауны і флоры і падзяляецца на ярусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКІ КЛІ́РЫНГАВЫ САЮ́З,
пагадненне аб урэгуляванні дысбалансаў у міжнар. разліках паміж Бангладэш, Бірмай, Індыяй, Іранам, Непалам, Пакістанам і Шры-Ланкай. За адзінку разлікаў прынята азіяцкая грашовая адзінка, роўная па кошце адзінцы спец. правоў запазычання (СДР) у міжнародным валютным фондзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТ,
адзінкамагутнасці ў міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вт. 1 Вт = 1 Дж∙с. Названа ў гонар Дж.Уата. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюцца кратныя і долевыя адзінкі: кілават (103Вт), мегават (106Вт), міліват (10−3Вт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр.адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Высокае. Пл. 800 км², 97 нас. пунктаў (1947). Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Скасаваны 17.4.1962, яго тэр. ўвайшла ў склад Камянецкага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУ́ЦІШСКІ РАЁН,
адм.-тэр.адзінка ў БССР. Існаваў з 15 студз. да 25 ліст. 1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — мяст. Гадуцішкі. Скасаваны ў сувязі з перадачай часткі тэр. раёна Літоўскай ССР, астатнія 7 сельсаветаў уключаны ў Пастаўскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́Н (англ. gallon),
адзінка аб’ёму (ёмістасці, умяшчальнасці) у сістэме англійскіх мер. У Вялікабрытаніі 1 галон = 4,54609 дм³, у ЗША для вадкасцей 1 галон = 3,78543 дм³, для сыпкіх рэчываў 1 галон = 4,405 дм³. Долевыя адзінкі галона — пінта і унцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН,
1) адзінка масы, што выкарыстоўвалася ў аптэкарскай практыцы (гл.Аптэкарская вага). 1 гран = 62,2 мг. У сістэме англ. мер гран гандлёвы, аптэкарскі і тройскі (для ўзважвання каштоўных камянёў і металаў) роўны 64,8 мг.