мру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Абл. Жмурыцца (пра вочы). Слепіць вочы ён, снег, І дарогі разбег, І ты мружышся: «Снег!.. Што за студзеньскі снег!..» Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўко́лле, ‑я, н.

Абл. Наваколле. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай, як увосень, засцілаючы наўколле туманамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псо́та, ‑ы, ДМ псоце, ж.

Абл. Шкода, свавольства. — Падумаць толькі! Такое багацце занядбана было. Самае сумнае, што рвалі [яблыкі] зялёнымі. Адна псота толькі была. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́дзель, ‑для, м.

Абл. Драўляная лапата, акаваная па краях жалезам. — Што, што? — Падняўся з лаўкі рыжабароды чалавек у паношанай .. спяцоўцы з рыдлем у руках. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скагата́нне, ‑я, н.

Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скагатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася натужнае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́лана, безас. у знач. вык.

Абл. Салёна (у 2 знач.). Слёзы самі каціліся з вачэй, былі на шчоках, ад іх было солана ў роце. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Абл. Апякаць крапівою. Бацька нечакана — дзіва дзіўнае! — правальваецца ў нару абедзвюма нагамі. Крапіва стрыкае яму твар, руку. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́цца, удаюся, удаешся, удаецца; удаёмся, удаяцеся; незак.

1. Незак. да удацца.

2. Абл. Заляцацца. Да зялёнай каліны Прылятала зязюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́лак, ‑у, м.

Абл. Луг ​2. Перад самым захадам сонца Лукер’я перацерла ў шчолаку бялізну і, ускінуўшы мокрыя жмуты на плечы, пайшла да ручая. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)