стрыжнёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стрыжня (у 1 знач.), з вялікім стрыжнем (пра драўніну). Стрыжнёвы корань канюшыны.
2. Які мае адносіны да стрыжня (у 2, 3 знач.). // Са стрыжнем. Стрыжнёвы трансфарматар.
3. перан. Асноўны, галоўны. Стрыжнёвая праблема канферэнцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Затузаць, зацягаць. Стузаць каня.
2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць. Усё гэта так .. [Сідора] знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.
Разм. Пахмурна ссоўвацца (пра бровы). // Хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека). [Маці:] — Дачушка, не супся. Я нічога не ўкрала. Чаго я буду маўчаць? Ермаловіч. / у перан. ужыв. А неба ўсё супілася, цямнела. Вялізная чорная хмара плыла над галавою. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.
1. Пачаць варушыцца, рухацца. Узварушыўся мурашнік.
2. перан. Разм. Выйсці са стану вяласці; расшавяліцца. У адну раніцу, яшчэ халаднаватыя поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным клопатам, — на балота, касіць! Мележ. // Абудзіцца, ажыць. Успаміны ўзварушыліся ў душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улажы́цца, улажуся, уложышся, уложыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца ў што‑н. Усе рэчы ўлажыліся ў чамадан.
2. перан. Зрабіць, выканаць што‑н. за пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызвачанага. Улажыцца ў рэгламент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
Здабыць у час палявання. [Марушэвіч:] — Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара. // перан. Разм. Атрымаць, здабыць што‑н. [Рыбін:] — Дзякую, Вера Ігнатаўна, мы, здаецца, на добрай дарозе... Нешта, відаць, упалюем. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрыго́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Набыць прыгожы, прыемны выгляд. За апошнія гады горад разросся, і былая ўскраіна ўпрыгожылася вялізнымі шматпавярховымі дамамі. Пальчэўскі. // перан. Стаць паўней, багацей па зместу. Новымі фактамі ўпрыгожылася дружба паміж польскай і беларускай інтэлігенцыяй Вільні. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усялі́ць, усялю, уселіш, уселіць; зак., каго-што.
1. Пасяліць на жыхарства. Усяліць новых жыхароў у кватэру.
2. перан. Выклікаць якое‑н. пачуццё, пасеяць якія‑н. думкі. Пісьмы развеялі крыўду, замест яе ўсялілі надзею, нейкае светлае, нязведанае дагэтуль пачуццё да бацькі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Страта чаго‑н. у выніку выцякання, высыпання і пад. Уцечка вады. Уцечка газу.
2. перан. Перамяшчэнне, пераход на другое месца работы. Уцечка рабочай сілы. // Недазволенае распаўсюджанне якіх‑н. звестак. Уцечка інфармацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіска́льства, ‑а, н.
1. Гіст. Дзейнасць фіскала (у 1 знач.).
2. перан. Паводзіны фіскала (у 2 знач.); паклёпніцтва. Зараз .. [Жыгоцкаму] чамусьці здалося, што калі ён зойдзе цяпер са скаргай на Лебедзева, Мешчаракоў абавязкова ўспрыме яе не інакш як звычайнае фіскальства. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)