удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1956). З чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Удзельнік ліквідацыі бабруйскага«катла», вызвалення Бабруйска, Мінска, Баранавіч, Брэста, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір знішчальнага авіяпалка маёр М. зрабіў 635 баявых вылетаў, удзельнічаў у 150 паветр. баях, асабіста збіў 30 і ў складзе групы 9 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Леанід Васілевіч) (н. 5.4. 1939, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1969). З 1969 працуе ў Баранавіцкім арх.-канструктарскім аддзеле ін-та «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэрныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчужны Баранавіцкага р-на (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкома (1986), цэрквы прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск Бярозаўскага р-на, у в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на (абедзве 1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАТУ́Н (Віктар Несцеравіч) (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1987). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хіміі неарган. гідратаў, гетэрагенным каталізе, прыкладной спектраскапіі кандэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя каардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі дынамікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, актыўныя асяроддзі для электра- і магнітарэалагічных суспензій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЮШЫ́ЦКІ (Мікалай Кірылавіч) (26.1.1872, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 28.8.1929),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і раслінаводства. Акад.АНБеларусі (1928). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1900). З 1900 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1920 праф. Кіеўскага с.-г. ін-та (з 1921 заг. кафедры). Навук. працы па аграхіміі, прыкладной батаніцы, селекцыі і агратэхніцы с.-г. раслін. Вывучаў глебавае жыўленне раслін, уплыў асматычнага ціску глебавага раствору на рост, развіццё і ўраджай збожжавых культур, цукр. буракоў і бульбы.
Тв.:
К вопросу о значении эвапорометрических показанпй для запросов сельскохозяйственной практики // Изв. Моск. с.-х. ин-та. 1900. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Арсен Іванавіч) (23.1.1922, в. Слабодка Цвярской вобл., Расія — 24.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Батайскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнічаў у вызваленні Бабруйска, Слуцка, Баранавіч, зрабіў 150 баявых вылетаў, збіў асабіста 13 самалётаў праціўніка і 9 у групавых баях. Нам. камандзіра авіяэскадрыллі ст. лейт. М. вызначыўся ў баях на подступах да Брэста: у час вяртання з паспяховай разведкі заўважыў скопішча варожых войск і тэхнікі і бамбардзіраваў яго; смяротна паранены пасадзіў падбіты самалёт на свой аэрадром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА (Яўхім Цімафеевіч) (1.1.1913, в. Мікалаеўка Магілёўскага р-на — 24.1.1980),
генерал-лейтэнант (1959). Скончыў ВНУ начсаставу НКУС (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Смаленшчыне, пад Масквой, вызвалення Данбаса, Адэсы, Варшаўска-Пазнанскай і Берлінскай аперацый. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі, з 1966 1-ы нам. камандуючага войскамі ваен. акругі, з 1969 1-ы нам. начальніка Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́НЦЫЯ (Marchantia),
род пячоначных імхоў сям. маршанцыевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі М. зменлівая (M. polimorpha) трапляецца на вільготных мясцінах, вогнішчах, каля жылля.
Слаявіна зялёная, плоская, стужкападобная, шыр. 1—2 см, даўж. да 10 см, злёгку скурыстая ці паперападобная. Паветраныя камеры запоўнены асіміляцыйнай тканкай. Зверху на слаявіне знаходзяцца вывадкавыя кошыкі для вегетатыўнага размнажэння, знізу рызоіды і брушныя лускавінкі. Архегоніі і антэрыдыі на падстаўках з доўгімі ножкамі. Светла-жоўтая каробачка на ножцы. Спараносіць улетку. Першасныя глеба- і торфаўтваральнікі.
Маршанцыя зменлівая: 1 — слаявіна з жаночымі падстаўкамі; 2 — з мужчынскімі падстаўкамі; 3 — вывадковыя кошыкі (павялічана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКО́Ў (Дзмітрый Андрэевіч) (н. 8.2.1927, в. Леснікі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-р мед, н. (1974), праф. (1975). Засл. дз. нав.Беларусі (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (рэктар да 1998, заг. кафедры). Навук. працы па біял. актыўнасці поліцукрыдных прэпаратаў і амінакіслот.
Тв.:
Биологическая активность некоторых полисахаридов и их клиническое применение. Мн., 1977 (разам з К.А.Эйсмантам);
Последствия использования гепарина в условиях надпочечниковой недостаточности: роль оксида азота (разам з Н.Я.Максімовіч) // Роль нейромедиаторов и регуляторных пептидов в процессах жизнедеятельности. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТО́ЎНІКАЎ (Васіль Андрэевіч) (н. 1.5.1936, в. Мядзведзева Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Канд.фіз.-матэм.н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960). З 1964 у Ін-це фізікі Нац.АНБеларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы, лазернай фота- і біяфізіцы, мед. лазерным прыладабудаванні. Адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў — на растворах арган. фарбавальнікаў. Распрацаваў навук. асновы высокаэфектыўных метадаў лазернай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.:
Лазеры и наследственность растений. Мн., 1984 (у сааўт.);
Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Пётр Паўлавіч) (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм. фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм. фізікі.
Тв.:
Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.П.Рычаговым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.А.Самарскім, П.М.Вабішчэвічам).