Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінка ’лужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́ціць ’бегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotatаб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́нка, ліжа́нка ’прыпек, запечак, нары; месца, прыстасаванае для ляжання’, ’грубка’, ’верхняя планка ў драбіне воза’, ’ляжак-калаўрот’, ’логава звера’, ле́жанка ’гультай’, ’распешчанае дзіцё’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Шат., Уладз., Мат. Гом.; КЭС, лаг.). Укр., рус. лежанка ’бочка-ляжанка’. Прасл. ležanъka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 160–161). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 28–29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́прастаць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв.). Рус. вы́простать, укр. ви́простати. Ад просты (Праабражэнскі, 2, 134; Фасмер, 3, 146). Шанскі (1, В, 229) утварае ад рус. проста́ть ’апаражняць, апрастаць’, але семантыка дзеяслова (выпрамляць, распрамляць, вызваляць рукі, крылы) хутчэй сведчыць аб сувязі з адным з першасных значэнняў прыметніка просты ’прамы, адкрыты, вольны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глагалы́ ’першая гадзіна на ютрані’: «глаголы моя внуши Господи» (Нас.). З ц.-слав. мовы (параўн. ст.-слав., ц.-слав. глаголъ ’слова’; параўн. Фасмер, 1, 409); глагалы́ чыта́ць (Нас.) ’іржаць’ (аб конях; пераносна). Жартаўлівае ўтварэнне (дакладней, словаўжыванне) на базе царкоўнай тэрміналогіі. Аналагічнае адбылося і ва ўкр. мове. Параўн. укр. чита́ти глаго́ли ’стаяць без корму’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глаго́ль ’назва літары «г»’. Рус. глаго́ль, укр. глаго́ль. Запазычанне са ст.-слав. мовы. Параўн. у Міклашыча, Lex. palaeosl., 128: «глаголи indecl. ńomen quartae litterae» (параўн. і 120: «вѣдѣ indecl. nomen tertiae litterae»). Гл. яшчэ ў (Шанскага, 1, Г, 85–86 (падрабязна, але падаецца месцамі не зусім зразумела, а аб форме глаголи зусім нічога не гаворыцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камла́к у выражэнні «камлакі едуць!» — табу: так казалі замест «памажы, божа!», калі стрыглі авечак, каб хутка адрастала руно, каб авечкі былі калматыя» (Федар. 1), камлаты ’калматы’ (саліг., Нар. словатв.; ТС; люб., Сл. паўн.-зах.), камлаценькі (аб ваўнянках) (слонім., Сл. паўн.-зах.), камлач ’калматы’ (Бір. Бел. антр.). Беларускае. У выніку перастаноўкі ЛМ+‑МЛ. да калматы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ты1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.

Карпа́ты2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўжэ́нь ’шустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)