паўнакро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца паўнакроўнасцю (у 1 знач.), хворы ад лішку крыві.
2. Здаровы. Мельнік быў паўнакроўны мужчына гадоў сарака пяці. Гамолка. // перан. Насычаны, змястоўны, багаты на ўражанні, падзеі і пад. Усё вакол жыло паўнакроўным, шчаслівым жыццём. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.
1. Перавярнуць старонку ці ліст чаго‑н. Маёр моўчкі перагарнуў некалькі старонак справы і сказаў: — Заўтра я сам буду дапытваць. Асіпенка. // Гартаючы што‑н., прапусціць патрэбную старонку, ліст. // перан. Разм. Прачытаць што‑н. бегла, збольшага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Плюнуць цераз што‑н.
2. Плюнуць далей за каго‑н. // перан. Перасягнуць, перагнаць каго‑н. у чым‑н. [Язэп:] — Цяпер .. [Сямён] стаў нават лепшым практыкам, чым тэарэтыкам. Пераплюнуў і нас з табою. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгні́сці, ‑гніе; зак.
1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.
2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае. Пазліваць малако ў бітон.
2. Зліць адкуль‑н. усё, многае. Пазліваць ваду з радыятараў.
3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае. Пазліваць атрады ў брыгады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі. Дзенісевіч. // перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незаго́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не гоіцца. Незагойная рана. // перан. Які не прытупляецца часам (пра боль). Мы, дзеці, жылі, дарослелі сярод нейкай неабдымнай радасці людзей, якія засталіся жывыя, і ў той жа час сярод незагойнага, вострага болю па страчаных, знявечаных, закатаваных. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрабу́дны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі моцны, беспрабудны (пра сон). Напрацаваўшыся за дзень каля малатарні, гаспадар спаў непрабудным сном. Пальчэўскі. Гэта быў час, калі ўвесь горад спаў непрабудным сном. Шыловіч. / у перан. ужыв. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць працяжныя гукі «му-му»; раўці (у 1 знач.). У хляве сонна саплі свінні, ціха мыкала, мабыць, прасіла есці цяля. Курто.
2. перан. Неразборліва гаварыць што‑н.; мармытаць. Чудзін слаба супраціўляўся, мыкаў, адступаў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш. // перан. Пра кровапралітную бітву, вайну; пра месца, дзе адбывалася такая бітва. Лукавіцыну пашчаслівіла не папасці ў сусветную мясарубку — імперыялістычную вайну. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)