водавымяра́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння скорасці цячэння і расходу вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для выбівання малюнкаў на тканіне. Выбівальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбухованебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка ўзрываецца; небяспечны ў адносінах магчымасці ўзрыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́варкі, ‑аў; адз. няма.

Спец. Рэшткі, якія засталіся пасля выварвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцэ́птны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да акцэпту. Акцэптная форма разліку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які звязаны з алеаграфіяй, выкананы пры дапамозе алеаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбіні́зм, ‑у, м.

Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.

[Ад лац. albus — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампелатэрапі́я, ‑і, ж.

Спец. Выкарыстанне вінаграду для лячэння розных захворванняў; вінаграднае лячэнне.

[Ад грэч. ámpelos — вінаград і therapéia — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апатрыды́зм, ‑у, м.

Спец. Прававы стан асобы, якая не мае ніякага грамадзянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпраме́ньвальнік, ‑а, м.

Спец. Перадатчык светлавой, цеплавой або гукавой энергіі. Рукавы выпраменьвальнік.