ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынак іг.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час іінш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар.і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і іінш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук.ікульт. ўзроўню, духоўнаму іфіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРУ́ЧЫНЫ,
у беларусаў традыцыйны абрад падрыхтоўчага этапу вяселля, на якім канчаткова замацоўвалася згода сваякоў на шлюб маладых. Адбываліся праз тыдзень пасля запоін, калі нявеста і яе бацькі афіцыйна давалі згоду на шлюб. На З. дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля, колькасць гасцей іг.д.). Жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі, а іх рукі звязвалі ручніком; падарункамі абменьваліся і іх бацькі, якія пасля ўдзельнічалі ў сумесным пачастунку, што замацоўваў заключаны дагавор. Вяселле з гэтага часу абвяшчалася афіцыйна, а жаніха і нявесту называлі малады і маладая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗНАГАРО́ДА,
адна з форм заахвочвання і прызнання асобых заслуг; асобая падзяка, адзнака, прэмія, ганаровае званне, медаль, ордэн іінш.Гл.Прэмія, Званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь, Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, Герой працы, Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, Герой Савецкага Саюза.
У., пераважна ваенныя, існавалі яшчэ ў стараж. Грэцыі і Рыме ў выглядзе ганаровых адзнак: вянкоў, залатых ланцугоў, медалёў, бранзалетаў і да т.п. У феад. перыяд, у т. л. на Беларусі, звычайнай інайб. пашыранай У. для военачальнікаў было падараванне зямель, грошай, узвядзенне ў ганаровыя званні, пазней — наданне службовых пасад і чыноў іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ТЫ (ад лац. votum ахвяра, прынашэнне па абяцанні),
ахвяравальныя рэчы рэліг. ўжытку. Іх прыносілі ў касцёл як падзяку за выздараўленне ці з надзеяй на выздараўленне, як засцярогу ад няшчасця; развешвалі вакол цудатворных абразоў. Вотамі маглі быць малыя прадметы ў форме сэрца, рукі, нагі, вока або ў выглядзе жывёлы, птушкі іг.д. Часам воты аздаблялі залачэннем, гравіроўкай, чаканкай. На Беларусі многія воты з’яўляюцца творамі мастацтва мясц. чаканнага майстэрства 18—19 ст. Разнастайныя калекцыі іх знаходзяцца ў касцёлах фарным у Гродне, Троіцкім у Ружанах (Пружанскі р-н), францысканскім у Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СНЫ ІСК,
адваротнае патрабаванне аб вяртанні грашовай сумы (або інш. матэрыяльнай каштоўнасці), якая была выплачана трэцяй асобе па віне даўжніка. Напр., асоба, адказная за прычыненую шкоду, абавязана па Р.і. страхавой арг-цыі кампенсаваць сумы страхавых выплат пацярпеламу. На даўжніка па Р.і. ўскладаецца абавязак кампенсаваць крэдытору аплачаныя ім трэцяй асобе сумы ў поўным аб’ёме. Выключэнне складаюць Р.і. прадпрыемства (установы) да свайго работніка, калі дзейнічаюць агульныя нормы матэрыяльнай адказнасці (кампенсацыя шкоды, якая аплачана прадпрыемствам, у гэтым выпадку, можа быць у памеры акладу, трэці акладу іг.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕМІНІ́ЗМ (франц. féminisme ад лац. femina жанчына),
жаночы сац.-паліт. рух, мэта якога — імкненне да раўнапраўя жанчын з мужчынамі ва ўсіх сферах грамадства; у больш шырокім сэнсе — асобная філас. канцэпцыя сацыякульт. развіцця. Ідэалогія Ф. зарадзілася ў канцы 18 ст., пасля выхаду ў свет прац А. дэ Гуж (Францыя), А.Адамс (ЗША) і М.Уолстанкрафт (Англія), якія выступалі супраць дыскрымінацыі жанчын у грамадстве. Арганізацыі жан. руху (гл.Суфражысткі) з 1840-х г. фарміраваліся ў ЗША, у 1850-я г. — у Вялікабрытаніі, у 1860-я г. — у Францыі і Германіі, у 1870—80-я г. — у Скандынаўскіх краінах. Для тагачаснага руху Ф. цэнтральным было пытанне ўраўнавання жанчын у правах з мужчынамі (на адукацыю, валоданне маёмасцю, выбарчае права іг.д.). Пасля таго як у 1920-я г. жанчыны ў большасці еўрап.іамер. краін атрымалі выбарчыя правы, «першая хваля Ф.» пайшла на спад. З 1960-х г. пачаўся новы ўздым жаночага руху, т. зв. «другая хваля Ф.», на ідэалогію якой паўплывала кніга Б.Фрыдан «Таямніца жаноцкасці» (1963). У 1966 у ЗША створана Нац.жан.арг-цыя (НЖА), пры яе ўдзеле разгарнуўся масавы жаночы рух, які ахапіў большасць развітых зах. краін. Мэтай Ф. стала барацьба за роўнасць жанчыны ў сям’і, за права на паўнавартасную прафесійную працу іг.д. У выніку да 1980—90-х г. значна павысіўся статус жанчыны ў грамадстве.
Літ.:
Феминизм: проза, мемуары, письма: Пер. с англ.М., 1992;
Фридан Б. Загадка женственности: Пер. с англ.М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛІЗ ХІМІ́ЧНЫ,
сукупнасць метадаў навук. даследавання, заснаваных на выкарыстанні хім. рэакцый; расшыфроўка структуры і саставу хім. злучэнняў ці рэчываў арган.і неарган. прыроды, колькаснага і якаснага іх вызначэння. Уключае колькасны аналізіякасны аналіз. «Класічны» аналіз хімічны (гравіметрычны, цітрыметрычны, газавы іінш.) грунтуецца на выкарыстанні рэакцый асаджэння, нейтралізацыі, комплексаўтварэння, акіслення-аднаўлення, сучасны — на вывучэнні фізіка-хім., фіз. уласцівасцяў рэчываў метадамі спектраскапіі, мас-спектраметрыі, радыехім., радыяцыйнымі, электрахім., што дазваляе атрымліваць комплексную інфармацыю аб хім. злучэннях і рэчывах, аўтаматызаваць аналітычны кантроль працэсаў у вытв-сці, а таксама кантроль сыравіны, гатовай прадукцыі, вады, паветра іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́САДКАў металаапрацоўцы,
кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл.Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў іг.д.Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек іінш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.
Халодная высадка заклёпкі: пачатак (1) і канец (2) аперацыі.
арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць метынавыя групы —CH=, што ўтвараюць ланцуг спалучаных падвойных сувязей з няцотным лікам атамаў вугляроду паміж электронадонарнай і электронаакцэптарнай групамі па канцах. Колькасць метынавых груп у адкрытым ланцугу малекулы фарбавальніка можа быць і невялікай 1, 2, 3 іг.д., адпаведна адрозніваюць мона-, ды-, тры- іінш. метынавыя фарбавальнікі.
П.ф. маюць колеры ад жоўтых да зялёных, для іх характэрна высокая інтэнсіўнасць і святлоўстойлівасць афарбоўкі. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі поліакрыланітрыльных і ацэтатных валокнаў, пластмас, фарбавання натуральнай скуры, вырабу чарніла, штэмпельных фарбаў і капіравальнай паперы, як аптычныя сенсібілізатары ў фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),
раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады інавук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння іг.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.