івасі́

(рус. иваси, ад яп. iwasi)

невялікая прамысловая рыба сям. селядцовых, ціхаакіянская сардзіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́хія

(н.-лац. lichia)

рыба.сям. стаўрыдавых, пашыраная ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

балы́к

(цюрк. balyk = рыба)

прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аку́ла

(рус. акула, ад нарв. hákaal)

вялікая драпежная марская рыба з вераценападобным целам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скарпе́на

(гр. skorpaina)

рыба сям. скарпенавых, пашыраная ў прыбярэжнай зоне пераважна субтрапічных мораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ску́мбрыя

(н.-гр. skumbria, ад гр. skombros)

невялікая марская прамысловая рыба атрада акунепадобных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ха ’недахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́ха ’палонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyducha ’недахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маля́ўка1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус. маля́вка, кастр., ярасл., валаг. маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул. малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр. малявка ’дробная рыба’; бел. маляўкарыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус. малявка ’тс’; бел. маля́ўкарыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус. маск. малявка ’тс’; бел. маляўкарыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск. malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус. калуж. маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед. малав ’малы’, серб.-харв. ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.

Маля́ўка2 ’хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ўчэкрыба, падобная да ярша, але з таўсцейшай галавой, шырокім ротам і больш цёмнай афарбоўкай лускі’ (Дэмб., 2, 543). Гл. ваўчок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распёррыба жэрах’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Скарочаная назва жэраспе́р, шэраспе́р ’тс’ (Лекс. ландш., 110), параўн. польск. rozpiór ’тс’. Гл. жэрах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)