«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛЧЫГУНПРАЕ́КТ», Прадпрыемства па праектаванні аб’ектаў чыгуначнага транспарту «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі. Засн. ў 1974 як Мінскі праектна-вышукальны ін-т «Галоўчыгпраект». У 1978—93 Мінскі філіял дзярж. праектна-вышукальнага ін-та па электрыфікацыі чыгунак і энергет. установак. Асн. кірунак дзейнасці: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі аб’ектаў чыг. транспарту, якія забяспечваюць павелічэнне правазной і прапускной здольнасці чыгункі і павышэнне бяспекі руху паяздоў, а таксама аб’ектаў жыл. і культ.-прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т ДЗІЦЯ́ЧЫХ ПРАДУ́КТАЎ, «Беллакт». Створаны ў 1970 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. У 1986—90 рэканструяваны. З 1991 арэнднае, потым нар.прадпрыемства «Беллакт». Гал. цэхі з высокай ступенню механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці: кансервавы, заменніку неразведзенага малака, натуральнамалочны. Асн. прадукцыя (1995): сухія малочныя прадукты дзіцячага, дыетычнага і спецыялізаванага харчавання, масла сметанковае, сухое неразведзенае і абястлушчанае малако, натуральнамалочная і нятлустая прадукцыя, сыры, марожанае, маянэз, безалкагольныя напіткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «Э́ЛМА».
Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект.нар.прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.
Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц.т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА«Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКІ КАНСЕ́РВАВА-АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1950—54 у г. Быхаў Магілёўскай вобл. З 1959 камбінат, з 1976 завод, да 1981 галаўное прадпрыемства Быхаўскага вытв.агр. аб’яднання па вытв-сці і прамысл. перапрацоўцы агародніны і садавіны. У 1963—64 і 1992 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць кансервавы, сушыльны, меланжавы, бляшаначны і тарны цэхі. Асн. прадукцыя (1995): агароднінныя і фруктовыя кансервы, крухмал, бляшанкі і метал. накрыўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ»,
акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв.дрэваапр. аб’яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемстваВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц.т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн. прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОК (галанд. dok, англ. dock),
1) збудаванне для агляду і рамонту падводнай часткі суднаў або для іх пабудовы. Бываюць сухія, наліўныя і плывучыя. Звычайна з’яўляюцца часткай верфі або суднарамонтнага прадпрыемства.
2) Штучны партовы басейн з затворам, прызначаны для стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вял. прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВО́Д,
1) прамысл.прадпрыемства; у палітэканоміі тое, што фабрыка. Першапачаткова розніца паміж імі была ў характары апрацоўкі: механічная — на заводах, хімічная — на ф-ках. З развіццём навукі і тэхнікі на З. і на ф-ках выкарыстоўваецца мех. і хім. апрацоўка. Але па традыцыі адны прамысл. прадпрыемствы, пераважна машынабудавання і металаапрацоўкі, называюць З., другія, у асноўным лёгкай прамысловасці, — ф-камі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНЫ БОР,
рабочы пасёлак у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл. За 37 км на У ад г. Смалявічы, 73 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Жодзіна, 5 км ад аўтамагістралі Брэст—Масква. 1,6 тыс.ж. (1997). Працуюць з-д па перапрацоўцы торфу, сумеснае бел.-брыт.прадпрыемства «Белаторф». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. лётчыкаў. Магіла ахвяр фашызму.