КОЛБ (Уладзімір Гаўрылавіч) (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскімед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.С.Камышнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК (Аркадзь Сцяпанавіч) (н. 16.2.1920, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Мінскімед.ін-т (1951), з 1958 працуе ў ім (у 1961—85 прарэктар, у 1965—87 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЗЕ́КА (Язэп) (Іосіф Васілевіч; 24.6.1907, в. Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.8.1977),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1949). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1936). У Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Працаваў у Адэскім пед. ін-це (1949—52), БДУ (1952—73). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў апавяданняў «Рукою ворага» (1932) і нарысаў) «Партызанскія сцежкі» (1959), кніг для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч»(1972). Збіраў і даследаваў бел. фальклор. Укладальнік зб-каў партыз. творчасці «Песні барацьбы» (1946, з М.Меяровіч і С.Карабанам), «Лясныя песні» (1970, 2-е выд. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎЕ,
геалагічнае агаленне адкладаў муравінскага міжледавікоўя каля г. Заслаўе (Мінскір-н) у пясчана-жвіровым кар’еры; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1984). Адкрыта ў 1979. Магутнасць азёрна-балотных (торф, суглінак) адкладаў 1,5—2,5 м, якія агаляюцца на працягу больш за 100 м. Залягаюць на флювіягляцыяльных пародах дняпроўскага зледзянення і перакрыты лёсападобнымі асадкамі паазерскага зледзянення. У адкладзе выяўлены пылок, споры, плады, насенне каля 60 відаў дрэвавых і травяністых раслін (граб, ліпа, клён, ляшчына, зрэдку дуб і елка), больш за 20 відаў рэшткаў насякомых, якія існавалі ў час оптымуму муравінскага міжледавікоўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБКО́ (Антоній) (1797, с. Белае Полацкага пав. Беларускай губ. — 1884),
рэлігійны дзеяч. Магістр багаслоўя (1882). Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню кандыдата філасофіі, семінарыю пры Віленскім ун-це (1822). Выкладаў у Полацкай семінарыі. З 1824 святар Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. З 1828 першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай семінарыі. У 1833 епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай уніяцкай епархіі. Пазнаёміўся з І.Сямашкам і стаў яго прыхільнікам. На Полацкім царкоўным саборы 1839 падпісаў акт пра аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. З 1840 правасл.мінскі епіскап, з 1845 — архіепіскап. Аўтар працы «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК (Алена Рыгораўна) (4.4.1914, в. Паддзягцярня Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1996),
удзельніца Мінскага патрыятычнага падполля. Герой Сав. Саюза (1943). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыла Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), Мінскіпед.ін-т (1952). У ноч на 22.9.1943 выбухам міны, пастаўленай М. па заданні камандавання партыз. атрада «Дзіма», быў знішчаны ген. камісар Беларусі В.Кубэ. З вер. 1943 у партызанах, потым у Маскве. З 1948 у Мін-ве дзярж. кантролю БССР. У 1952—60 нам. дырэктара цэнтр.навук. б-кі імя Я.Коласа АНБССР. Аўтар кн. «Помста» (2-е выд., 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Канстанцін Іванавіч) (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук. працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.
Тв.:
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.С.Русакевічам, Г.І.Герасімовічам);
Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.С.Русакевічам).
К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЗЕ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 13.6.1948, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1987 у Нац.АН Беларусі, з 1998 гал. вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Навук. працы па інфарм. тэхналогіях і аўтаматызаваных сістэмах кантролю, выпрабаванняў і падтрымкі прыняцця рашэнняў. Распрацаваў метады тэорыі і практыкі інфарм.-аналітычных сістэм.
Тв.:
Гармонические сигналы в цифровых системах контроля и испытаний Мн., 1990 (разам з Б.Б.Трыбухоўскім, А.М.Дзмітрыевым);
Техническое обеспечение новых информационных технологий. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Яраслаў Георгіевіч) (6.2.1942, в. Малая Плотніца Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскімед.ін-т (1964), з 1970 працаваў у ім. З 1985 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы і ўдасканаленні методык абследавання і лячэння хворых з сардэчнымі арытміямі, распрацоўцы партатыўных аўтам. устройстваў для аналізу рытму сэрца і яго парушэнняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Мониторирование электрокардиограммы // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994;
Клиника, диагностика и лечение основных видов сердечных аритмий // Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІС (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 2.5.1939, в. Бяляўшчына Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскімед.ін-т (1962). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным вывучэнні метабалічных працэсаў, кардыягемадынаміцы пры ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах, іх патагенет. тэрапіі, у т. л. з выкарыстаннем вітамінных прэпаратаў.
Тв.:
Активность ферментов углеводного обмена при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни // Ишемическая болезнь сердца: Сб. науч. тр. Гродно, 1980;
Межвитаминные отношения при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни. Мн., 1988 (у сааўт.).