ТАПІВАЛДЫ́ЕЎ Мамадалі (20.9.1919, кішлак Пандыган Рыштанскага р-на Ферганскай вобл., Узбекістан — 7.5.1969),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце; трапіў у палон, пасля ўцёкаў у партызанах: камандзір аддз. разведкі атрада, які дзейнічаў на тэр. Віцебскай і Магілёўскай абл. У 1944 Т. з аддзяленнем абяззброіў ням.-фаш. гарнізон. Пасля вайны старшыня калгасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШНЁВА Рыма Іванаўна (1925, г. Добруш Гомельскай вобл. — 6.12.1942),
удзельніца партыз. руху і камсам. падполля ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 сувязная-інструктар у камсам.-маладзёжным атрадзе 121-й партыз. брыгады імя А.М.Брагіна, якая дзейнічала на тэр. Мінскай і Палескай абл. Арганізоўвала камсам. падполле, удзельнічала ў баявых аперацыях партызан. 25.11.1942 у час Ламавіцкага бою 1942 смяротна паранена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ ПЛАН,
адзін з асноўных чарцяжоў архітэктурнага праекта, які паказвае размяшчэнне ў плане аб’екта праектавання і добраўпарадкавання прылеглай да яго тэрыторыі ў пэўных межах. У сучасным горадабудаўніцтве генеральны план — комплексны праект, які вызначае структуру праектуемага горадабуд. аб’екта — горада, гар. пасёлка ці інш. населенага пункта, прыгараднай зоны, тэрыторыі адм. раёна і інш. У ім намячаюць перспектывы развіцця і рэканструкцыі горадабуд. аб’екта, яго паэтапнае фарміраванне з мэтай вырашэння сац., эканам., інж.-тэхнічных, экалагічных і эстэт. задач, вызначаюць стратэгію іх вырашэння, прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя, развіццё сістэмы грамадскага абслугоўвання, трансп. і інж. інфраструктуры, доўгатэрміновае планаванне інвестыцыйных працэсаў. Генеральны план распрацоўваюць на перспектыўны перыяд (15—20 гадоў) з вылучэннем 1-га этапа рэалізацыі (7—10 гадоў). Асн. палажэнні генеральнага плана зацвярджае ўрад краіны ці абл. органы ўлады. На Беларусі генеральны план распрацоўваюць ін-т «Мінскпраект», БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІдзіпрасельбуд, абл. праектныя арг-цыі. Распрацаваны і зацверджаны генеральны план развіцця ўсіх гарадоў і большасці сельскіх населеных пунктаў, у т. л. Мінска (1982, 1995), Брэста (1975, 1995), Віцебска (1973, 1983), Гомеля (1977), Гродна (1971, 1988), Магілёва (1970, 1981). Іх перыядычна карэкціруюць і абнаўляюць з улікам новых фактараў і задач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ АВІЯ́ЦЫЯ,
галіна вытв-сці і абслугоўвання, прызначаная для перавозак людзей і грузаў, выкарыстання ў сан. і проціпажарнай службах, сельскай гаспадарцы, геолагаразведцы і інш. Першая трансп.авіялінія на Беларусі адкрыта ў 1932 па маршруце Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр (курсіравалі 3 самалёты, вазілі пераважна пошту). Перавозка пасажыраў пачалася з 1938 па лініі Мінск—Масква (гл.Паветраны транспарт). Пасля 2 сусв. вайны прамыя паветр. лініі звязалі Мінск з абл. цэнтрамі і інш. гарадамі рэспублікі і СССР. Сучасная грамадзянская авіяцыя Рэспублікі Беларусь мае паветр. сувязь больш як з 50 краінамі, у т. л. з Англіяй, Германіяй, Кітаем, ЗША і інш. Працуюць 5 авіякампаній, у т. л. «Белавія» — Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі. На лініях эксплуатуюцца самалёты ТУ-134, ТУ-154 (розных мадыфікацый), АН-26, АН-24, ЯК-40 і інш., верталёты К-26, Мі-2 і інш. Рамантуюць лятальныя апараты Мінскі авіярамонтны завод, авіярамонтныя з-ды ў Баранавічах і пад Оршай. Спецыялістаў для грамадзянскай авіяцыі рыхтуе Мінскі авіяцыйны каледж, спец.навуч. ўстановы інш. краін СНД. Перавозкі грамадзянскай авіяцыі забяспечваюць міжнар. аэрапорты Мінск-1, Мінск-2, у Брэсце, Гомелі, Гродне, нац. і мясц. ў абл. цэнтрах, а таксама ў Мазыры, Пінску, Полацку, Салігорску і інш.Гл. таксама Аэрапорт, Авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́Л,
рака ў Башкортастане, Чэлябінскай і Арэнбургскай абл. Расіі і Зах.-Казахстанскай і Атыраускай абл. Казахстана. Да 1775 наз. Я і к. Даўж. 2428 км, пл.бас. 237 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Уралтау, да г. Орск цячэ ўздоўж усх. схілаў Паўд. Урала ў вузкай даліне. Ніжэй г. Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй г. Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад г. Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае м. ніжэй г. Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Гал. прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пач.ліст. да пач.крас., у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца ліст. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход. вады каля с. Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля г. Атырау 225 м³/с). Каля 80% сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца ў сярэднім цячэнні больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзесяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца на арашэнне ў сярэднім 1 ніжнім цячэнні. Вадасховішчы Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Рыбалоўства. Суднаходная ад г. Уральск. На У. — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гужы́шча, ‑а, н.
Абл. Вяроўка (для звязвання, прывязвання чаго‑н. і пад.), вужышча. [Касцы] ходзяць цэлым натоўпам размерваць сенажаці — з гужышчам ці доўгім сажнем.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавя́дзіна, ‑ы, ж.
Абл. Ялавічына. Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, і лепшым доказам гэтага багатага абеду служылі засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Гугнявіць. — Валодзя не лічыў, а гамзаў... Мне не хацелася яго слухаць, — насілу вымавіў Федзя і пачаў адзявацца.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́дзіцца, гіджуся, гідзішся, гідзіцца; незак.
Абл. Гадзіцца. За гэтыя суткі Лёдзя бадай што знелюбіла сама сябе, сваё цела, нават гідзілася дакрануцца да яго.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ладзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.
Абл. Узяць напрамак, накіравацца. Каровы, не чуючы голасу Ігнася, адна за адной паднялі хвасты і выладзіліся на дарогу.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)