*Рошкап, ст.-бел.рошкопъ, розкопъ, рошкофъ ’упрыгожанне на галаве каня’ (1577) са ст.-польск.roskop < с.-в.-ням.roskop (Булыка, Лекс. запаз., 120), якое з Roß ’конь’ і Kopf ’галава’.
Сарома́ха ’расамаха’ (ТС). Укр.дыял.сорома́ха ’тс’. Магчымы рэлікт; Трубачоў (гл. у артыкуле расамаха), напр., бел. і укр.⁺росомаха лічыць вынікам табуістычнай замены *соромаха ад слав.*sormaxa. Падрабязней гл. расамаха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сеча старое ‘бой, бітва’ (ТСБМ, Ласт.), ‘разаніна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.сѣча: вчинили бой и сѣчу великую ‘бой ваенных атрадаў, узброеных мячамі’ (Праблемы філал., 135). Ад *sekti, гл. сячы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́жды ‘тройчы, трыкроць’ (Нас., Некр. і Байк.), тро́жджы ‘тс’ (Нас.), ст.-бел.троижды, троижда ‘тс’ (ГСБМ), трежды, трейжды ‘тс’ (Карскі 2–3, 72). Аналагічна да двожды (гл.), падрабязней гл. трыжды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туль ‘цюль’ (Некр. і Байк., Касп.; в.-дзв., петрык., Шатал.) ‘вэлюм, лёгкае белае пакрывала з тонкага паркалю, марлі, якое спускалася па плячах і спіне’ (Бел. нар. адзенне, 32). Гл. тулі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́зы ‘насціл у ганчароў для сушкі вырабаў’, тызо́ўкі ‘тс’ (беласт., SFPS, 14, 196; БЛ, 18, 62), сюды ж, відаць, тызі ‘апоўзіны (у стозе)’ (зах.-палес., Бел. дыял. 2). Гл. тэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БЕЛАРУСЬНА́ФТА»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел. падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах. Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн.т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд.м³ спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн.т. У 1995 здабыта 1,9 млн.т нафты.
Да арт.«Беларусьнафта». Мантаж буравой вышкі на Рэчыцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ ВЕРШ,
нерыфмаваны верш у сілабічным і сілаба-танічным вершаскладаннях. Узнік у 16 ст. як імітацыя ант. паэзіі, у якой адсутнічала рыфма. Традыцыйны яго памер — пяцістопны ямб. Форма белага верша дае магчымасць паэту шырока карыстацца размоўнымі пластамі нац. мовы, свабодна і гнутка будаваць фразу, узмацняць інтанацыйную і сэнсавую ролю рытму. Асабліва пашыраны ў драматургіі («Гамлет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна). У бел. л-ры ўпершыню белы верш ужыты Сімяонам Полацкім у творах на лац. мове. Найчасцей ім карысталіся аўтары драм. паэм П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), П.Панчанка («Маладосць у паходзе»), М.Танк («Люцыян Таполя») і інш.