від аўтаваганняў, якія па форме рэзка адрозніваюцца ад гарманічных ваганняў з-за рассеяння энергіі ў вагальных сістэмах. Узнікаюць пад уздзеяннем дысіпатыўных сіл, напр., сілы трэння ў мех. і актыўнага супраціўлення ў эл. сістэмах. Характэрная асаблівасць Р.в. — немагчымасць іх узнікнення пры адключэнні крыніцы сілкавання ад аўтавагальнай сістэмы.
Рассейванне энергіі вядзе да таго, што энергія, засяроджаная ў адным з двух (ці больш) назапашвальнікаў сістэмы, не перадаецца поўнасцю інш. назапашвальніку, як у сістэмах, дзе адбываюцца гарманічныя ваганні. Калі ў сістэме мае пераважнае значэнне толькі адзін з энергаёмістых параметраў (напр., ёмістасць пры нязначнай індуктыўнасці ці жорсткасць спружыны пры малой масе), то кожны перыяд Р.в. можна падзяліць на некалькі рэзка размежаваных прамежкаў часу, якія адпавядаюць павольнай і хуткай змене стану сістэмы, і разглядаць Р.в. ў такіх сістэмах, як разрыўныя ваганні. Эл. Р.в., якія ўтвараюцца, напр., у блокінг-генератарах, мультывібратарах, RC-генератарах, выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы, тэлекіраванні і інш.
Да арт.Рэлаксацыйныя ваганні: а — схема рэлаксацыйнага генератара; б — графік змены сілы току ў контуры; E — крыніца току; R — супраціўленне; C — кандэнсатар; Uc — напружанне на кандэнсатары; Ic — ток праз кандэнсатар; Λ — неонавая лямпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вудаўё ’вудзільна’ (Др.-Падб., Касп., З нар. сл.). Ад вудапры дапамозе суф. ‑аўё (ов‑ьje), дзе ‑ов‑, відавочна, першапачаткова меў значэнне прыналежнасці (Карскі 2–3, 24). У словаўтваральных адносінах параўн. таксама дыял.грабаўё ’грабільна’ і касаўё ’касільна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лівану́ць ’лінуць’ (Яўс.) тэрытарыяльна ўваходзіць у адзін арэал з рус.уладз., разан., кур., тульск., калуж.ливапуть ’тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑nę‑ ад дзеяслова шматразовага дзеяння ‑ліваць < прасл.‑livati, ‑livaję, які звычайна выступае з прэфіксамі. Да ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віскоцце ’віскатанне, віск’ (КТС, М. Ракітны). Утворана ад eiCKüTa < viskotъ і суф. ‑ьje, які вельмі рэдка далучаўся да назоўнікаў (sъnьje, ustьje). Назоўнікі, утвораныя пры дапамозе гэтага суфікса, могуць набываць абстрактнае абагульняльнае значэнне; параўн. драг.нудо́тьте ’нуда’, дрымо́тьте ’дрымота’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налы́гач ’вяроўка для налыгвання валоў’ (мазыр., З нар. сл.), ’повад’ (нараўл., Мат. Гом.), ’рамень для папарнага звязвання валоў пры аранні’ (докш., Сл. ПЗБ), укр.нали́гач ’вяроўка, якой прывязваюць за рогі рагатую жывёлу’. Утворана ад налыга́ць ’навязаць’, гл. лыга́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск.nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус.бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́бкі ’страва з малака і крухмалу’ (З нар. сл.). Калі ўлічыць, што страва складаецца з кавалкаў крухмалу і вадкасці, можна дапусціць паходжанне кібкі ад скібкі (гл. скібка). Пры гэтым адбылася памылковая дэкампазіцыя з прыняццем пачатковага с‑ за прэфікс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́кля ’кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адыходзіць пры апрацоўцы льну або канапель’ (ТСБМ). З рус.па́кля; (дзе запазычанне з літ.pàkulos мн. л., лат.pakulas (Фасмер, 3, 189; там жа і інш. літ-pa). Параўн. пакулле.