ланцуго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў. Ланцуговая перадача. Ланцуговы мост.

2. Размешчаны адзін за другім падобна звенням ланцуга.

•••

Ланцуговая рэакцыя гл. рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесару́б, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу. Брыгада лесарубаў. □ Кладуць лесарубы сасну за сасной. А. Александровіч. А неўзабаве на бераг Ручая прыйшлі лесарубы і пачалі сячы лес. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Змучыцца, спакутавацца (звычайна пра душу, сэрца). Сэрца маці збалела ў трывозе. Новікаў. За вайну, напэўна, дружа мой, Перажыў і ты, збалеў душой. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышуро́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праводзіцца звыш устаноўленага рабочага часу. Звышурочная работа.

2. у знач. наз. звышуро́чныя, ‑ых. Грошы, што выплачваюцца за работу, якая праводзіцца звыш устаноўленага рабочага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дор, ‑у, м., зб.

Абл. Драніца. Жанчына падумала, што на адны нявестчыны заробкі можна будзе за год які памяняць падгнілае ніжняе бярвенне ў хаце, перабраць дор на страсе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́світкам, прысл.

Перад світаннем. Уставаць досвіткам. □ Досвіткам, калі яшчэ нават не выганялі кароў, я ўжо стаяў з вудамі ля.. хаты. Ляўданскі. Досвіткам за садам падняўся белы густы туман. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забразгата́ць і забразгаце́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Разм. Пачаць бразгатаць, бразгацець. // Прабразгатаць, прабразгацець. За варотамі вельмі звонка рыпеў пад нагамі снег, грукнулі яшчэ раз у брамку — забразгацела клямка. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагнаць (у 9 знач.).

2. Разм. Вымова, наганяй. На крайні выпадак.. [Міхайлаў] можа атрымаць строгую нагонку за не дагляд. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаласка́цца, ‑лашчуся, ‑лошчашся, ‑лошчацца; зак.

Разм.

1. Уволю, доўга папаласкацца ў вадзе. Напаласкаліся дзеці ў рэчцы.

2. Многа, доўга папаласкаць што‑н., стаміцца ад паласкання. Напаласкацца бялізны за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напраку́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага, бяды; нагарэзнічаць. [Скрыпка:] — Я вельмі ўдзячны вам за добрыя словы [аб сыне]. Але, хай яго, нешта там ён у школе напракудзіў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)