Прамышлёны ’кемлівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад *пра‑ мысліць: апошняе, магчыма, з польск. przemyśleć ’прадумаць, абдумаць’. Параўн. яшчэ і польск. przemyślność ’кемлівасць, вынаходлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустазво́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ). Відаць, да пусты́ (гл.) і званіць у значэнні ’гаварыць, брахаць’, параўн. рус. дыял. пустазво́нкапра сабаку, які пастаянна брэша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагату́н ’той, хто любіць смяяцца’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ун ад рагата́ць (гл.); пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рака́ты: рака́тэ дэрэво ’вілаваты (пра дрэва)’ (малар., ЛА, 5). Дээтымылагізацыя ў выніку пераасэнсавання рага́ты (рага́тэ), гл. рог; магчыма, таксама да рак1 (’вузлаватае дрэва’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распіры́ндзіць ’разбалбатаць’ (віл., Жыв. сл.), распі́рындаваць ’прастарэкаваць’ (Сл. рэг. лекс.), распіры́нджываць экспр. ’разважаць пра нешта’ (полац., Нар. лекс.), распіры́нджвацца ’распараджацца’ (лаг., Гіл.). Гл. пірындзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхаля́піць ’шырока расчыніць (дзверы, вароты, акно)’ (Варл.). Вакалізаваны варыянт да хля́паць (гл.), параўн. гукаперайманне хляп (пра рэзкае расчыненне ці закрыццё дзвярэй, варот і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́цце ’вельмі рыжы чалавек’ (Нар. Гом.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оцц‑е, як страхо́цце, брыдо́цце (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэля́цыя ’данясенне пра баявыя дзеянні’ (ТСБМ). Ст.-бел. реляция (реляца) ’данос, даклад’ < ст.-польск. relacyja ’тс’ < лац. rĕlātio ’паведамленне; данясенне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суме́ць ’здолець, змагчы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Гл. умець; параўн. балг. съумея (< *sъ‑uměti) ’тс’. Аўтары апошняга слоўніка мяркуюць пра запазычанне з рус. суме́ть ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каці́цца 1, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Верцячыся, рухацца ў адным напрамку (пра што‑н. круглае, шарападобнае). Маленькая пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча, які можа так слаўна скакаць па траве, а потым раптам сарвацца куды-небудзь убок і каціцца, каціцца, каціцца... Лынькоў. Колы стукаліся аб карэнне, плюхалі па гразі і каціліся бокам. Колас. // Саслізгваць, з’язджаць па нахіленай плоскасці. То коціцца камень з высокай гары, То птушка крычыць спрасоння. Свірка. Нарэшце дэтанатар падагнаны пад рэйку, і Тоня першая коціцца з насыпу. Шчарбатаў. // перан. Разм. Апускацца, станавіцца горшым у якіх‑н. адносінах. — Мы коцімся, коцімся ўніз. Дакаціліся ўжо да таго, што жонка друга не верыць нам, баіцца нас. Брыль.

2. Ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах). Была ўжо восень з першымі прымаразкамі, і таму павозка лёгка кацілася па гладкіх сухіх каляінах. Якімовіч. Паволі коціцца па няроўнай дарозе трохтонка. Ваданосаў. // Хутка ехаць па слізкай паверхні. Гонка, гонка, з горкі, з горкі Санкі коцяцца мае. Кірэенка. // перан. Хутка ісці (пра нізкага, тоўстага чалавека). [Гамрэкелі], уздымаючы пыл, каціўся па вуліцы, круглы, як мяч. Самуйлёнак. // перан. Хутка рухацца, перамяшчацца (пра вялікую колькасць, масу людзей). У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч. // перан. Разносіцца, раздавацца (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. Водгулле грымотаў кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактыўнага самалёта. М. Стральцоў.

3. Цячы, струменіцца (пра ваду і пад.). Жоўтая вада з шумам і бульканнем шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Шамякін. Крыніца крышталёвая ў траве Булькоча, ў рэчку коціцца ля бору. Бялевіч. Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту. Анісаў. // Расцякацца, плаўна перамяшчацца (пра туман, дым і пад.). Туман коціцца ў даліне, Змоўкла птушка на галіне. Бядуля.

4. Плаўна рухацца па небасхіле. Агніста-чырвонае сонца хутка кацілася за небасхіл. Васілёнак. І месяц коціцца румяны Па-над пуховай гладдзю стрэх. Гаўрусёў. // перан. Ісці, рухацца (пра час, жыццё і пад.). Над разбураным краем Бурна каціўся Ўстрывожаны час. Глебка. Устанаўліваўся мір, і жыццё зноў кацілася той жа дарогай. Васілевіч.

5. заг. каці́ся (каці́цеся). Разм. Ідзі (ідзіце) адсюль.

каці́цца 2, ко́ціцца; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)