хвароба, якая выклікаецца іржаўнымі грыбамі. Характарызуецца ўтварэннем на надземных органах раслін пустул рознай формы і велічыні, з якіх пры растрэскванні высыпаюцца іржава-бурыя, аранжава-жоўтыя або цёмна-карычневыя споры грыба. Пашкоджвае збожжавыя, тэхн., дэкар., лясныя культуры, дзікарослыя травы. У хворых раслін парушаюцца абмен рэчываў, водны баланс, зніжаюцца фотасінтэз, зіма- і засухаўстойлівасць, устойлівасць да палягання, затрымліваецца рост, зніжаецца прадукцыйнасць. Інфекцыя захоўваецца ў раслінных рэштках і насенні, разносіцца спорамі грыба. На Беларусінайб. шкодзіць І.р.: сцябловая (лінейная) злакаў, бурая (лісцевая) жыта і пшаніцы, карончатая аўса, гароху і лубіну, канюшыны, лёну, яблыні, ігліцы, бакальчатая парэчак і агрэсту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЁНАК (Мікалай Іосіфавіч) (н. 21.3.1947, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1973). Працуе ў быт., пейзажным, партрэтным жанрах, нацюрморце. Сярод твораў: «Хлябы» (1976), «Памяці бацькі» і «У азёрным краі» (1978), «Песня аб маёй зямлі» (1979), «Адна», «Гусоўскаму прысвячаецца», «Нацюрморт з рэшатам», «Зімовы нацюрморт» (усе 1980), «Лён Беларусі», «На роднай зямлі. Памяць», «Салдаткі. Адраджэнне» (усе 1981), «Беларускі краявід» і «Касьба» (1982), «Браслаўскія прасторы» і «Восеньскія дажджы» (1984), серыя «Алеі», «Дарога да храма», «Сад мастака», «Гладышы», «Яблынька майго дзяцінства» (усе 1990-я г.), «Калядны марозік» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
ісландскі цыклон, ісландскі мін і м у м, вобласць нізкага атм. ціску над паўн.ч. Атлантычнага ак., з цэнтрам каля в-ва Ісландыя. Адзін з важнейшых цэнтраў дзейнасці атмасферы ў Паўн. паўшар’і з перавагай глыбокіх і ўстойлівых цыклонаў над антыцыклонамі, праяўляецца пераважна зімой (у студз. ціск ніжэй за 996 мб). Акрамя асн. цэнтра, зімой праяўляюцца другарадныя цэнтры на З ад в-ва Грэнландыя і над Баранцавым м. Садзейнічае фарміраванню акіянічнага клімату ў Зах. Еўропе. На надвор’е Беларусі ўплываюць перыферыйныя ч. І.д., якія прыносяць з сабой вільготнае ўмеранае паветра Атлантыкі і выклікаюць пацяпленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКІЯ КУРАПА́ТКАВЫЯ КУ́РЫ,
парода курэй яечнага кірунку прадукцыйнасці. Вядомы таксама пад назвай карычневых, ці бурых, легорнаў.
Выведзены ў Італіі на аснове мясц. курэй. На Беларусі гадуюць птушкаводы-аматары.
Тулава выцягнутае, звужаецца да хваста. Галава невял., дзюба жоўтая, грэбень лістападобны, вялікі, у курэй звісае набок, у пеўняў прамастойны, вушныя мочкі белыя. Апярэнне курэй карычнева-шэрае з залаціста-жоўтай грывай, канцы крылаў і рулявое пер’е хваста чорныя; у пеўняў чырвона-карычневае тулава і чорны хвост з зялёным адценнем. Жывая маса дарослых пеўняў 2,5, курэй 1,8 кг. Яйцаноскасць — 200 і больш яец за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАКО́ВА (дзявочае Бязніцкая) Ларыса Віктараўна
(н. 11.7.1953, в. Вугалеўшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Скончыла Рэсп. школу трэнераў (1976). Засл. майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), Спартакіяды народаў СССР (1975) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЕ́РДЗІН (Радзіслаў Васілевіч) (н. 9.6.1930, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1985). Скончыў БПІ (1957). З 1959 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу галагенарган. злучэнняў і вывучэнні іх хім. пераўтварэнняў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая дазваляе спрасціць шлях пабудовы ізатыязольнага цыкла — фрагмента шэрагу лек. прэпаратаў.
Тв.:
Полихлор-1,3-бутадиены. Мн., 1991 (разам з У.І.Поткіным);
Нитробутадиены и их галогенпроизводные: синтез и реакции (разам з У.І.Поткіным, В.А.Запольскім) // Успехи химии. 1997 Т. 66, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ВІЧ (Эдуард Вікенцьевіч) (н. 26.8.1936, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык-праграміст. Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АНБеларусі, з 1961 у НДІЭВМ. Навук. працы па выліч. тэхніцы і праграмаванні, стварэнні і ўкараненні аперацыйных сістэм Адзінай сістэмы ЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Система разделения времени ЕСЭВМ. М., 1982 (у сааўт.);
Система виртуальных машин для ЕСЭВМ. М., 1985 (у сааўт.);
Программирование на языке ассемблера ЕСЭВМ. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Георгій Ціханавіч) (н. 15.4.1918, в. Мацюшына Сцяна Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1950), праф. (1986). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1940), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС, адначасова Усесаюзны завочны фін.ін-т (1950). У 1952—73 і 1978—86 у Ін-це эканомікі АНБССР (у 1952—64 дырэктар). У 1973—75 у Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Навук. працы па праблемах таварна-грашовых і размеркавальных адносін пры сацыялізме. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1955—63).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁВА (Яўгенія Антонаўна) (н. 28.8.1924, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1989). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1949); працавала ў гэтым тэатры ў 1949—94. Створаныя ёю вобразы адметныя шчырасцю, праўдзівасцю, нар. гумарам. З лепшых роляў: Поля («Характары» паводле В.Шукшына), Дама («Цытадэль славы» К.Губарэвіча), Аксана («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Альжбета, Жанчына («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Акуліна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Суседка («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Маці Мотэла («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К (Валерый Віктаравіч) (н. 11.1.1955, г. Гомель),
бел. мастак-кераміст. Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-т культуры (1994). З 1978 працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 — гал. мастак Віцебскага аб’яднання «Даламіт». Творчасці ўласцівы выразнасць і кампактнасць форм, гульня кантрастаў і імкненне да шматфігурнасці кампазіцый: «Усходні базар» (1988), «Мінарэты» (1996), «Урокі канструктывізму» (1 і 2; 1996, 1997), «Парыў ветру», «Дождж», «Джаз у старым парку», «Сярэдзіна лета», «Абхазскія перавалы», «Аб любові да казкі», «Песні Беларусі» 1 і 2, «Вялікая вада», «Перавал» (усе 1997) і інш.