Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс. mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спуга ’разора паміж градкамі’, ро́спурга, ро́спруга, роспру́га ’глыбокая баразна паміж градамі’ (Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2). Утворана з прыстаўкі раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) са значэннем ’рух у розныя бакі, раз’яднанне’ і ⁺пуга, якое можна генетычна супаставіць з лат. paũgurs ’узгорак’, ’бугор’, — разам ’разараная зямля ў два бакі з разорай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус. суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв. sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суна́дзкі ’вяровачкі для падвешвання нітоў’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́назкі ’дзве планкі, як часткі набілак, са шпарамі, у якія ўстаўляюцца бёрда’ (Янк. 1), су́назка ’кій, які ўсаджваецца ў “вушы” кубла’ (мазыр., ГЧ). Слова таго ж кораня, што і снадзь (гл.), да прасл. *snaditi ’злучаць, змацоўваць’; магчыма, ад незахаванага *сунадзіць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухазе́лле ’нейкая расліна (?)’ (Я. Купала), ’цмін пясчаны, Helichrysum arenatum (L.) D. С.’ (гродз., Кіс.; Расл. св.). Магчыма, са спалучэння ⁺cyxo‑ (< *ѕuxъ, гл. сухі) і зелле (гл.), параўн. пустазелле (< + пусто‑зелье); значэнне ’сухі’ адпавядае знешнім фізічным якасцям расліны, параўн. іншыя назвы сухадо́лька, сухалёткі ’тс’ (Расл. св.), польск. suche ziele ’сушаніца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухе́дні мн. л., ’сухамятка; пост’ (Нас.). З польск. suchedni ’трохдзённы квартальны пост’, suche dni ’тс’, ’квартал’, адносна якіх гл. Брукнер, 524. У сваю чаргу, польскі выраз лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. suché dni, suchédni ’тс’ у часы хрысціянізацыі Польшчы (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348), сюды ж в.-луж. suche dny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (ТСБМ), ’адшчапенства’ (Некр. і Байк.), схізма́тык ’раскольнік, хто належыць да схізмы’ (ТСБМ). Ст.-бел. схизма ’ерась’ (Ст.-бел. лексікон), схизма, зхизма, схисма, сцызма ’рэлігійны раскол’ (1583 г.) са ст.-польск. schizma ’тс’ (XVI ст.) < лац. schisma ад грэч. σχίσμα ’раскол’ (Булыка, Лекс. запазыч., 181). Гл. таксама сызма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)