пасушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Высушыцца — пра ўсё, многае.
2. Сушыцца некаторы час. — Вунь у тым пакоі грубка гарыць, пасушыцца можна. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перая́рак, ‑рка, м.
Жывёла мінулагодняга прыплоду (пераважна пра авечак, ваўкоў). Да логава падышлі чацвёра леташніх ваўчанят-пераяркаў. «Маладосць». Калі самка [ваўка] гіне, самец бярэ сабе новую з пераяркаў. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пранасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.
1. што. Доўга носячы, прадраць (пра абутак, адзенне). Пранасіць сукенку да дзірак.
2. каго-што. Насіць некаторы час. Пранасіць дзіця на руках цэлы дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прато́чны, ‑ая, ‑ае.
Цякучы, не стаячы (пра ваду). Праточная вада. // З цякучай, не стаячай вадой. Я бяру кацялок і іду з ім да праточнай канавы спаласнуць, набраць вады. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., каго-што.
Разм. Не поўнасцю захаваць у памяці; у некаторай ступені забыць. Андрэй быў ужо прызабыў пра яго, але калі ўбачыў, крыкнуў: — Пеця! Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкава́цца, ‑куецца; зак.
1. Прымацавацца шляхам коўкі.
2. перан. Стаць неадрыўна пакіраваным на каго‑, што‑н. (пра ўвагу, погляд і пад.). Позірк .. вачэй [Аляксея] прыкаваўся да маленькай маўклівай дзяўчынкі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́льна,
1. Прысл. да пыльны.
2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць пылу дзе‑н. У хаце пыльна. □ Пыльна. Дзесьці за комінам зумкае, трапіўшы ў павуціну, муха. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пытлява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пытляваць.
2. у знач. прым. Дробна размолаты і прасеяны (пра муку, пераважна жытнюю). Пытляваная мука. // Спечаны з такой мукі. Пытляваны хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Пхаючы, размясціць па розных месцах — пра ўсё, многае. Разапхаць рэчы па кутках.
2. Разм. Набіваючы чым‑н., прымусіць раздацца; разбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)