аза́ртны, ‑ая, ‑ае.

Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абарвацца.

2. Заканчвацца абрывам, пераходзіць у абрыў. Бераг проста абрываўся ўніз. Чорны. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Шамякін.

3. Зал. да абрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авеню́, нескл., н.

У Францыі, Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах — шырокая з прысадамі вуліца. Чорная ноч над Амерыкай. Гул паліцэйскіх сірэнаў На ўсіх авеню і стрытах, На ўсіх скрыжаваннях, шляхах. Танк.

[Фр. avenue.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курці́на, ‑ы, ж.

1. Уст. Града для кветак або іншых раслін; клумба.

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Уст. Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

[Фр. courtine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пластылі́н, ‑у м.

Незасыхаючая пластычная маса з гліны, воску і тлушчу і іншых рэчываў, якая ўжываецца для лепкі. Алёша тым часам скамячыў у далоні пластылін і зноў апусціў рукі пад стол. Нядзведскі.

[Ад грэч. plastós — вылеплены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стані́ца, ‑ы, ж.

Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях. Станіца Вёшанская. □ Ішлі цяжкія абарончыя баі. А наша батарэя амаль два месяцы стрымлівала ворага пад станіцай Сіроцінскай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́бны (b)gesondert (аддзелены ад іншых); inzeln (адзіночны, адзінкавы);

асо́бны пако́й inzelzimmer n -s, -;

асо́бная кватэ́ра igene [bgeschlossene] Whnung;

асо́бны ўвахо́д Separteingang m -(e)s, -gänge;

у ко́жным асо́бным вы́падку n jdem inzelfall, in jdem besnderen [inzelnen] Fall

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«НО́ВЫЯ КНІ́ГІ»,

штомесячны бібліягр. бюлетэнь. Выдаецца з 1960 у Мінску Нац. б-кай Беларусі. Да 1991 наз. «Новыя кнігі БССР...», у 1992—95 — «Новыя кнігі Беларусі». Прызначаны работнікам бібліятэк, асв. устаноў і ўсім, хто цікавіцца беларусазнаўчай тэматыкай. Уключае пераважна л-ру на бел. і рус. мовах. У раздзеле «Навінкі бел. друку» інфармуе пра кнігі бел. выдавецтваў, у т. л. недзяржаўных, што паступілі ў Нац. б-ку Беларусі, знаёміць з найб. значнымі артыкуламі з рэсп. часопісаў і газет. Матэрыялы раздзела прадстаўлены ў 5 частках. У асноўнай — «Пра Беларусь і яе жыхароў» — падборка беларусазнаўчых кніг і артыкулаў, якія сабраны ў падраздзелах: «Мінулае далёкае і блізкае», «Этнаграфія. Фальклор, фалькларыстыка», «Дзень сённяшні», «Ураджэнцы Беларусі за яе межамі», «Гісторыя, культура і сучаснае Жыццё іншых народаў Беларусі», «Культура Беларусі ўчора і сёння», «Наша родная мова», «Рэлігія: ад старажытнасці да нашых дзён», «Прырода. Экалогія», «Спорт». Калі назва публікацыі не раскрывае яе змест, ён удакладняецца анатацыяй. Назва наступных 4 частак — «Папулярна аб усім» (л-ра ў дапамогу прадпрымальнікам, абітурыентам, настаўнікам і інш.), «Мастацкая літаратура» (творы, выдадзеныя асобна і надрук. ў бел. часопісах), «Кнігі і публікацыі — дзецям» (навук.-папулярныя выданні, творы маст. л-ры, казкі), «У полі зроку рэцэнзента» (рэцэнзіі з бел. перыядычнага друку на бел. выданні). Кожны нумар выходзіць пад адной вокладкай з дадаткам. У адным з іх (звычайна ў 2-м паўгоддзі) — спіс памятных дат бел. календара на наступны год. Тры дадаткі знаёмяць з матэрыяламі да найб. значных дат (біягр. ці гіст. даведкі і спіс л-ры пра асобу ці падзею), у 8 іншыхбібліягр. спісы ці агляды (пераважна беларусазнаўчай тэматыкі), якія можна выкарыстоўваць як самаст. бібліягр. дапаможнікі.

І.​А.​Нарчук.

т. 11, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адме́тны, ‑ая, ‑ае.

Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны. Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленні. Чорны. Лес жыў сваім адметным жыццём таемнасці і зачараванасці. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстрагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Выдзеліць (выдзяляць) найбольш істотныя, заканамерныя прыкметы і сувязі прадмета шляхам мысленнага аддзялення ад мноства іншых, неістотных яго уласцівасцей, якасцей, сувязей. Абстрагаваць рысы характару героя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)