група вял. курганоў (магілы родавых ці племянных правадыроў) ва ўрочышчы Пазырык на правым беразе р.Вял. Улаган у Рэспубліцы Алтай (Расія). Даследаваліся ў 1929, 1947—49. У П.к. выяўлены прамавугольныя ямы глыб. да 4 м і пл. каля 50 м², у якіх стаялі пахавальныя камеры (зрубы з бярвення) выш. да 2 м. Дзякуючы значнай вышыні Пазырыка, асаблівасці клімату і канструкцыі курганоў пад імі ўзнікла шматгадовая мерзлата, якая забяспечыла добрую захаванасць пахавальнага інвентару і бальзаміраваных нябожчыкаў (мужчына мангалоід, мужчына і жанчына еўрапеоіднага тыпу, мужчынскія целы пакрыты татуіроўкай). Захаваліся вырабы з дрэва, тканін, лямцу, футра і скуры, у т. л. ворсавы дыван, танюткія шарсцяныя тканіны, а таксама вышытыя кітайскія шаўковыя тканіны. Шматлікія творы мастацтва выкананы ў т.зв.звярыным стылі.
Да. арт.Пазырыкскія курганы. Наверша з дрэва. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЛО́ДАЧНЫ КАРАБЕ́ЛЬ,
баявы надводны карабель для пошуку і знішчэння падводных лодак. Як П.к. выкарыстоўваюцца авіяносцы, цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры (напр., «Пётр Вялікі»), процілодачныя крэйсеры (сярод іх быў авіянясучы крэйсер «Мінск»), вял. і малыя П.к., вартавыя караблі, эскадраныя мінаносцы (у т. л. былы «Віцэ-адмірал Дрозд»), а таксама (пры адпаведным узбраенні) інш. караблі і катэры.
З’явіліся ў 1-ю сусв. вайну, найб. пашырыліся ў 2-ю сусв. вайну. Дзейнічаюць самастойна і ў складзе процілодачных сіл флатоў. Для выяўлення падводных лодак і сачэння за імі аснашчаны гідраакустычнай, гідралакацыйнай і інш. апаратурай, а для іх знішчэння — процілодачнымі ракетамі, тарпедамі, рэактыўнымі і газадынамічнымі бамбамётамі для кідання глыбінных бомбаў. Для самаабароны маюць ракетныя і артыл. комплексы, у т. л. зенітныя, і інш. ўзбраенне.
У.Я.Калаткоў.
Да арт.Процілодачны карабель. Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛАВЫ́Я ТУМА́ННАСЦІ,
воблакі міжзорнага рэчыва, якія ўтрымліваюць вял. колькасць касм. пылу (да 104 часцінак/см³; гл.Туманнасці галактычныя). Назіраюцца як цёмныя вобласці, скрозь якія не бачны размешчаныя за імі зоркі, радзей як светлыя адбівальныя туманнасці, калі блізка знаходзіцца яркая зорка і яе святло адбіваецца часцінкамі пылу (папярочнік асветленай вобласці не большы за 1 пс). Многа цёмных П.т. знаходзіцца ў вобласці Млечнага Шляху (яны ўтвараюць доўгую паласу). Найб. вядомыя з іх «Конская Галава» і «Вугальны Мяшок» (памеры апошняй 8 пс, адлегласць 150 пс). Вял. колькасць адбівальных П.т. знаходзіцца ў спіральных рукавах Галактыкі; разам з газавымі туманнасцямі яны ўтвараюць газава-пылавыя комплексы памерам у дзесяткі і сотні парсек. Невял. ўтварэнні з канцэнтрацыяй пылу ў дзесяткі і сотні разоў большай, чым у П.т., наз. глобуламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ашале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які захварэў на шаленства, звар’яцеў.
2. Раз’юшаны, узлаваны. Ашалелы пан трос дзеда Астапа за рукі.Лынькоў.На падмогу яму падскочылі два таварышы і ледзь утрымалі ашалелага каня.Машара.// Збянтэжаны ад страху, разгублены. [Немцы] .. правялі прамільгнуўшага перад імі матацыкліста ашалелымі позіркамі.Шамякін.
3.перан. Нястрымны, магутны. Вада кідалася на турбінныя таркі з вялікім ашалелым напорам.Баранавых.І ляцелі на вёскі З новай весткай няспынна Ашалелыя, З грывай агню Цягнікі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які бесперапынна наступае, ідзе адзін за адным. Дынаміка падзей раскрываецца не ў плане іх паслядоўнага паказу, а праз адлюстраванне асобных момантаў, эпізодаў.Дзюбайла.
2. Які заканамерна вынікае з чаго‑н., не заключае ў сабе супярэчнасцей; лагічна абгрунтаваны. Паслядоўныя разважанні, вывады.// Які няўхільна прытрымліваецца пэўных прынцыпаў, поглядаў, кіруецца імі. Паслядоўнае правядзенне ў жыццё ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ У поглядах на ўзаемаадносіны чалавечай асобы і грамадства паэт астаецца паслядоўным дэмакратам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераблы́тацца, ‑аецца; зак.
1. Пераплесціся паміж сабою.
2.перан. Бязладна перамяшацца. Сваяцкія ніці паміж імі даўно пераблыталіся, а то і зніклі зусім, але тым не менш кожны з Гараўцоў лічыў сябе выхадцам з адной сям’і.Хадкевіч.Як усё добра складвалася, меркавалася — і вось на табе, з’явіўся нейкі палонны француз, нейкі Мішэль, і ўсё пераблыталася, ускладнілася...Сачанка.// Страціць выразнасць, паслядоўнасць, стаць бязладным, хаатычным (аб думках, успамінах і пад.). Пераблыталіся думкі. □ Усё перакруцілася, пераблыталася ў галаве.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. Гараваць з прычыны чыёй‑н. смерці. Мы б хацелі, Каб чулі яны [загінуўшыя героі], Як смуткуе радзіма над імі!Броўка.
2. Перажываць смутак; сумаваць, журыцца. Сохне і смуткуе хлопец лета, Неспакой, трывога на душы: — Разлюбіла? Не, не веру ў гэта, Шле лісты і просіць: — Адкажы.Прануза.// Засмучацца, бедаваць. Думаючы пра ўсё гэта, Васіль хоць і смуткаваў у душы, што Усцю не застаў дома.., аднак іншы раз адчуваў задавальненне.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
травесці́, нескл., н.
Спец.
1. Адно з тэатральных амплуа, мужчынская або дзіцячая роля, якая выконваецца пераадзетай жанчынай, радзей — жаночая роля, якая выконваецца мужчынам. Ірына Ждановіч доўга іграла травесці, спрабавала ролі характарныя, захаплялася імі.Сабалеўскі.//узнач.прым. Пераадзеты ў касцюм другога полу. Актрыса-травесці.
2. Від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест увасабляецца ў камічнай форме. «Энеіда» — арыгінальны твор, які вырас на нацыянальнай глебе, на аснове беларускіх пародый — травесці.Барысенка.
[Фр. travesti.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпінгале́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Металічная засаўка для запірання створак вокнаў, дзвярэй. Ускочыць на падаконнік, адвярнуць шпінгалеты — секунда часу. Вось толькі не была б рама прыбіта цвікамі.Хомчанка.
2.Разм. Пра падлетка, які мае малы рост. Каля іх круціўся Косцік. Падысці і сесці з імі не адважваўся, разумеў, што ён для іх не кампанія, яны дарослыя, а ён — шпінгалет, але Косціка, мусіць, цягнула да іх, усё выскаляўся каля іх, крыўляўся.Арабей.
[Ад фр. espagnolette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)