Вандза́ ’плакса’ (КСП). Параўн. рус.ва́ньзя, ваньзя́ і ваньдзя́ дурнаваты чалавек, цяльпук’ (СРНГ, 2, 38). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад уласнага імяВанька, на бел. глебе кантамінаванага з вэндзіць; параўн. вандзонка ’лены, непаваротлівы чалавек’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імяРазэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ.rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабіздра́л ’хто легкадумны’, савіздра́л ’хвалько’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск.Sowizdrzał; першапачаткова Sownoćiardłek, пераклад ням.Eulenspiegel, імя народнага жартаўніка і веселуна, персанажа рамана Ш. Дэ Кастэра “Легенда пра Уленшпігеля і Ламе Гудзака” (Брукнер, 508).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
безыме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя. [Яраш:] — Я звярнуў у вузкі безыменны завулак, па якім некалі хадзіў да ракі.Шамякін.Безыменнай, безгалосай Ты была, краіна.Колас.// Аўтар якога невядомы; ананімны. Песня Шаўчэнкі безыменнай жыла ў беларускім народзе многія дзесяткі год.Купала.
•••
Безыменны палецгл. палец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1.што. Забрудзіць, сапсаваць чым‑н. брудным; запаганіць. Апаганіць хату.// Наздзекавацца, абняславіць што‑н., якое‑н. месца, забрудзіўшы яго. Апаганіць магілу.
3.што. Якім‑н. учынкам, словам зрабіць непрыемнасць. Апаганіць настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сара́тнік, ‑а, м.
Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў.Дзенісевіч.// Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усеўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную ўладу. — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык усеўладнага чалавека.Дуброўскі./увобразнымужыв.Да гэтага ўсеўладнага паху і цішыні далучаўся ля возера пах ранняй атавы.Ліс.Паўторыць тысячы разоў Імя адной адзінай, Яна, усеўладная любоў, Душ юных гаспадыня.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́звішчан. Famíli¦enname m -ns, -n, Náme m;
імя́ і про́звішча Vor- und Zúname m;
дзяво́чае про́звішча Mädchenname m;
як Ва́ша про́звішча? wie héißen Sie?; wie ist Ihr Náme?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
інко́гніта
(іт. incognito, ад лац. incognitus = непазнаны, невядомы)
1) таемна, скрытна, хаваючы сваё імя (напр. з’явіцца і.);
2) прабыванне пад выдуманым імем (напр. захоўваць сваё і.);
3) асоба, якая ўтойвае сваё сапраўднае імя (напр. сустрэцца з і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Анці́пка1 ’нячыстая сіла’ (Рам. 8, 284). Укр.дыял.анти́пка ’д’ябал’. Паводле Рудніцкага, укр. назва чорта з уласнага імяАнтип як табуістычная замена слова антихрист. Супраць Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 121), які выводзіць гэту назву ад уласнага імя Ірада-Анціпы. Успенскі (Труды знак., 5, 487) лічыць рус.антипка ўтвораным як табуістычнае слова з Анісіфар; нельга выключыць, што анціпка — памянш. форма ад анцыпар, сувязь з якім наўрад ці можна выключыць. Параўн. анчутка.
Анці́пка2 ’роў, яр, яма’ (Рам., 9, 10). Магчыма, перанос з назвы нячыстай сілы анціпка1 на месца, дзе яна быццам бы знаходзіцца — яр.