радыёсекста́нт

(ад радыё- + секстант)

навігацыйны прыбор, пры дапамозе якога ў любое надвор’е вызначаюць напрамак на Сонца па яго выпрамяненню ў галіне радыёхваляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

headline [ˈhedlaɪn] n.

1. загало́вак (газетнага артыкула, асабліва на першай старонцы)

2. каро́ткі змест апо́шніх наві́н (на радыё, тэлебачанні)

♦

grab/hit/make the headlines тра́піць у загало́ўкі газе́т; шыро́ка асвятля́цца ў дру́ку; вы́клікаць сенса́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

moderíeren vt

1) змянша́ць, змякча́ць, аслабля́ць, зніжа́ць

2) тармазі́ць, гамава́ць

3):

éine Séndung ~ ве́сці перада́чу (на радыё, тэлебачанні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

monitor

[ˈmɑ:nətər]

1.

n.

1) ста́раста кля́сы

2) дара́днік -а m. або́ той, хто перасьцерага́е

3) маніто́р -а m., апара́т для кантро́лю

2.

v.

правяра́ць; праслухо́ўваць (ра́дыё)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fidelity

[fɪˈdeləti]

n., pl. -ties

1) ве́рнасьць, адда́насьць, ляя́льнасьць f.

2) дакла́днасьць, стара́ннасьць f. (у выко́нваньні абавя́зкаў)

3) дакла́дная зго́днасьць (як у ко́піі)

4) дакла́днасьць (інструмэ́нту, ра́дыё)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

panel [ˈpænl] n.

1. панэ́ль (у розных знач.)

2. пульт;

a control panel пульт кірава́ння

3. уста́ўка (у адзенні)

4. гру́па экспе́ртаў, удзе́льнікаў дыску́сіі на тэлеба́чанні/ра́дыё

5. спіс;

be on the panel быць у спі́се

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

радыёпілю́ля

(ад радыё- + пілюля)

мініяцюрны радыёперадатчык, які праглынуты чалавекам або жывёлай дазваляе рэгістраваць метадам біятэлеметрыі розныя праяўленні дзейнасці страўнікава-кішэчнага страўнікава-кішачнага тракту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыётэлеметры́я

(ад радыё- + тэлеметрыя)

навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трансля́цыя

(лац. translatio = перадача)

1) перадача інфармацыі па радыё і тэлебачанні на адлегласці;

2) біясінтэз бялкоў у жывой клетцы шляхам «счытвання» генетычнай інфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕРЖБАЛО́ВІЧ (Вербіч) Барбара Іванаўна

(1901—8.1.1967),

бел. спявачка (мецца-сапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1933), Бел. кансерваторыю (1938). У канцы 1930 — пач. 40-х г. салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нац. спектаклях «Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А.​Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час акупацыі Беларусі ням.-фаш. захопнікамі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М.​Шчаглова-Куліковіча. З чэрв. 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатр. групе «Жыве Беларусь» (пазней наз. Бел. т-р эстрады). З 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў бел. жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у бел. рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

А.​С.​Ляднёва.

т. 4, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)