нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Германіі ў 2-ю сусв. вайну. Існаваў у 1939—45 каля г. Фюрстэнберг (цяпер тэр.б. лагера ў межах горада). Напачатку прызначаўся для зняволення ням. жанчын-антыфашыстак, з 1940 міжнар. жаночы канцлагер, у 1941 побач пабудаваны канцлагер для мужчын. Тут адначасова знаходзілася да 35 тыс. вязняў. Іх праца эксплуатавалася на патрэбы ваен. з-даў Сіменса і спец. прадпрыемстваў СС. У 1942—44 нацысты праводзілі над вязнямі злачынныя мед. эксперыменты. У лагеры дзейнічалі антыфаш. групы Супраціўлення. Усяго праз лагер прайшло 132—135 тыс. жанчын і дзяцей 23 нацыянальнасцей; знішчана 92—93 тыс. жанчын і дзяцей, 1617 мужчын. Ацалелыя 23—40 тыс. вязняў вызвалены сав. войскамі 30.4—1.5.1945. У 1959 на тэр.б. лагера створаны мемарыяльны музей і ўстаноўлены манумент ахвярам нацысцкага тэрору.
Пе́чыва ’печаныя вырабы з мукі’ (ТСБМ), пе́чыво ’тс’, ’адна выпечка хлеба’ (слонім., саліг., Нар. словатв.; рагач., кіраў., Нар. сл.; Шат.), укр.пе́чиво ’тс’, ’смажанае мяса’, рус.пе́чиво ’печанае; смажанае’, польск.pieczywo ’пячэнне’, в.-луж.pječwo ’хлебабулачныя вырабы’, н.-луж.pjacywo ’пячэнне, булачкі’, чэш., славац.pečivo ’тс’, ’хлебабулачныя вырабы’, славен.pecívo ’праца хлебапёка’, серб.-харв.пе̏циво ’булачныя вырабы’, ’што-небудзь спечанае’, ’смажаніна’, макед.печиво ’смажанае мяса’, балг.печи́во ’смажанае ў духоўцы альбо на пліце’. Прасл.*pečivo ’якое пячэцца’ (Бязлай, 3, 18). Да пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спару́да ‘пабудова; гмах будынка’ (Беларусіка, 19, 225). З укр.спору́да ‘будыніна’, ад спору́дити ‘збудаваць, узнесці’, што да прасл.дыял.*vъz‑po‑rǫditi, якое чаргуецца з *vъz‑po‑ręditi, параўн. рус.соорудить ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 381). У сувязі з гэтым, застаюцца сумненні адносна балтыйскага паходжання ўсх.-слав.аруд (гл.), ст.-бел.орудъ ‘засек’, выказаныя Супруном (ЭСБМ, 1, 152), на фоне ст.-рус.орудница ‘кладоўка зброі’, укр.дыял.оруда ‘праца’ і пад., на якім настойвае Анікін, Опыт, 90. Параўн. таксама рад1.