1. Адно каліва расады. — А хіба вырасце з такога маленькага? — дакранулася Ларыса да кволага флянса.Арабей.//звычайнамн. (фля́нсы, ‑аў). Маладыя парасткі лесу. — Чаму на флянсах у васпана Сляды быдлячыя? — пытае, А сам так скрыва паглядае.Колас.
2. Бакавы парастак, пасынак.
[Ням. Pflanze.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.
1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры.Карамазаў.
2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.
[Іт. Fregata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.
Разм. Хутка, жвава, імкліва рухацца, ісці і пад. Маці стаяла на дварэ і праводзіла вачамі фурманку, што шыбавала ў бок лесу.Колас.Яшчэ на золку паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы.Навуменка.Дарогай вернаю сахаты Шыбуе проста да ракі.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
depth
[depӨ]
n.
глыбіня́, глыб f.
the depth of the river — глыбіня́ рэ́чкі
at a depth of 5 feet — на глыбіні́ пяці́ фу́таў
the depth of a forest — глыб ле́су
depth of thought — глыбіня́ ду́мкі
•
- in depth
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́пішча ’культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян з часоў паганства’ (ТСБМ), ’месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу’ (Бяльк.). Укр., рус.капище ’паганскі храм’, арханг. ’месца звозу лесу, звалка’. Ст.-рус. запазычанне са ст.-слав.капище ’храм’ < капь ’з’ява, вобраз, прывід’ > ’статуя, выява’ < ст.-чуваш.*käp, сучаснае чуваш.päk, уйгурск.kep ’форма, карціна’, ст.-тур.gib ’карціна’ (Фасмер, 2, 185; Шанскі, 2 (К), 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́цераб, по́тэребы, поцерэб, по́цяраб, по́церэб ’расчышчанае ад лесу поле ці сенажаць’ (Янк. 3., Некр.; Сержп. Борт.; Бес., Выг. дыс.; Касп.; дзятл., калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.;), пбгріраб, пацяробкі ’бурачнік’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стараж.-рус.потеребь ’расчышчанае пад раллю месца’ (1499). Аддзеяслоўны назоўнік, утвораны з жщерабіць, якое з ηό‑ (па‑) і церабіць (< прасл.*lerbiti) ’высякаць дрэвы, прачышчаць лес’. Гл. пацярдб.
з. у цёмным ле́се — заблуди́ться (заплута́ть, заплута́ться) в тёмном лесу́;
◊ ~дзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЛЕБАЎТВАРА́ЛЬНЫЯ ФА́КТАРЫ,
сукупныя працэсы, ад якіх залежыць утварэнне глебы. Паводле В.В.Дакучаева, глебу фарміруюць клімат, мацярынская парода, жывыя арганізмы (расліны, мікраарганізмы, глебавыя жывёлы), рэльеф мясцовасці, час. Вельмі ўплывае на глебаўтваральныя фактары і вытв. дзейнасць чалавека (мех. апрацоўка глебы, меліярацыя, унясенне арган. і мінер. угнаенняў, высечка лесу, узорванне і інш.). Усе глебаўтваральныя фактары ўзаемазвязаны.
Клімат уплывае на характар выветрывання горных парод, вызначае цеплавы і водны рэжым глебы. Мацярынская парода ў працэсе глебаўтварэння ператвараецца ў глебу. Ад яе грануламетрычнага складу і структуры залежаць уласцівасці глебы, паветраны рэжым і інш. Уздзеянне жывых арганізмаў выяўляецца ў назапашванні і разбурэнні арган. рэчыва, якое ствараецца зялёнымі раслінамі ў працэсе фотасінтэзу, унясенні ў глебу і на яе паверхню арган. і мінер. рэчываў у выглядзе каранёвага і наземнага ападу, які з дапамогай мікраарганізмаў і глебавых жывёл ператвараецца ў гумус. Расліны і жывёлы рыхляць глебу, паляпшаючы яе паветраныя і водныя ўласцівасці. Роля рэльефу заключаецца ў пераразмеркаванні на паверхні глебы рэчываў і энергіі, што істотна ўплывае на ўтварэнне пэўных глеб. Час развіцця сталага глебавага профілю залежыць ад геал. ўзросту тэрыторыі і ў розных умовах складае ад некалькіх дзесяткаў да тысяч гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬЯ́НСКІ,
біялагічны заказнік на тэр. Шумілінскага і Полацкага р-наў Віцебскай вобл.Засн. ў 1960 як паляўнічы заказнік рэсп. значэння для захавання і ўзнаўлення запасаў паляўнічай фауны. Пл. 41,4 тыс.га (1997). Заказнік у міжрэччы Обалі і Сосніцы ў межах Полацкай нізіны. Расліннасць складаецца з відаў барэальнай і зах.-еўрап. флоры, якая належыць да Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных падтаежных лясоў: хваёвыя (31%), бярозавыя (30%), чорна- і шэраальховыя (22%), яловыя (13%); папарацевыя, кіслічныя, чарнічныя, сніткавыя асакова-сфагнавыя, даўгамошныя і інш. тыпы лесу. Палавіна тэр. заказніка пад вярховымі балотамі, рэдкалеснымі пераходнабалотнымі згуртаваннямі; на буйнейшым балотным масіве Обаль-2 растуць унікальныя і рэдкія раслінныя згуртаванні, рэдкія і знікаючыя віды — бяроза карлікавая, марошка прыземістая, сфагнум Ліндберга. Вядомы 46 месцаў росту 22 відаў раслін, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі і 12 месцаў знаходжання 44 відаў жывёл, сярод якіх: барсук, беркут, бусел чорны, журавель шэры, курапатка белая, мядзведзь, няясыць даўгахвостая, падворлікі малы і вял., рысь, скапа і інш. Адзначаны месцы гнездаванняў вераценніка вял., дупеля, кулонаў вял. і сярэдняга, сяўца залацістага, турухтана, уліта вял. і інш. Шмат паляўнічых звяроў і птушак, найбуйнейшая на Беларусі папуляцыя белай курапаткі.